Найти
20.07.2020 / 10:07РусŁacБел

В эмиграции умерла Ирена Рогалевич-Дутко

16 июля в Бриджуоттере (Нью-Джерси) умерла деятельница белорусской эмиграции в США, художница Ирена Рогалевич-Дутко.

Яна нарадзілася ў 1942 годе ў Жыткавічах. Бацькі Ірэны, Міхаль з Ефіміяй Рагалевічы, з сямёркай дзяцей перасяліліся з паваеннай Нямеччыны ў Амерыку ў 1950 годзе.

Тут усе яны добра абжыліся дзякуючы працавітасці ды прыроджаным талентам. Усе дзеці здабылі сабе вышэйшую асвету і добрую працу.

Ірэна пасля заканчэння ў горадзе Ёрк (Пенсільванія) Акадэміі Мастацтва працавала ў розных жанрах мастацкай творчасці: класічным, графічным, а таксама іканапісным. У шмат якіх дамах амерыканскіх беларусаў яе карціны напамінаюць жыльцам пра мілую сэрцу далёкую бацькаўшчыну.

Вокладкі выдадзеных Беларускім інстытутам навукі і мастацтва твораў эміграцыйных пісьменнікаў узбагачаныя партрэтамі аўтараў Ірэнінай работы.

А ў царкве св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы дваццаць напісаных ёю ікон дадаюць малітоўны настрой у гэтай святыні.

Таксама напісаная ёю ікона Благавешчання ўзбагачвае іканастас царквы імя Жыровіцкай Маці Божай у горадзе Гайленд-Парк недалёка ад Саўт-Рывера.

Ірэна Рагалевіч-Дутко была актыўнай ініцыятаркай і ўдзельніцай цэлага шэрагу культурных мерапрыемстваў (выстаўкі, фестывалі, афармленне плакатаў ды інш.), мэтай якіх было інфармаваць амерыканцаў пра Беларусь. Разам з мужам Мікалаем Дутко яны забяспечылі вёрстку шыкарнай двухмоўнай кнігі Янкі Запрудніка «Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью-Джерсі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011 гг)».

Пахаваная на беларускім могільніку царквы св. Еўфрасінні Полацкай нябожчыца пакінула ў глыбокім смутку мужа Мікалая, замужнюю дачку Тамару і двое ўнукаў. Вечная ёй памяць

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера