Найти
3
feafania/ответить/
01.07.2024
Што гэта за выраз такі: беларускі мужык і літоўскі пан. Пан Алесь, мушу заўважыць, што мужык таксама быў літоўскі. Сваіх дзядоў з Заходняга Палесься (палешукоў) я пытала яшчэ ў пачатку нулявых: хто вы па нацыянальнасьці? Яны паціскалі плячыма і няўпэўнена адказвалі: "...беларусі мы..." Таму што ім патлумачылі, што яны беларусы, толькі пасьля вайны, калі гэтыя землі адышлі да СССР. Ці вы хочаце сказаць, што мясцовая шляхта - пан Віславух і пан Багурскі (ці Багорскі) былі ліцьвінамі (ну ці палякамі), а мужыкі - беларусамі? А чаму яны самі пра гэта ня ведалі?
5
Сямен/ответить/
01.07.2024
feafania, наш "паважаны" аўтар Цынуса - грамадзянін ізраіля, ніякага дачынення да Беларусі не мае. Я шмат разоў чытаў яго каментары і дыскусіі ў розных гістарычных чатах, дзе ён пазіцыянуе сябе як вялікага беларускага гісторыка пад нікам "Ганарлівы літвін". (блюзьнерства з вуснаў чалавека, які пагарджае беларускі народ). Чалавек, не гледзячы на ​​тое, што размаўляе на беларускай мове, ён страшнейшы за апошняга беларусафоба, бо прапагандуе жорсткае адмаўленне беларускага народа як паўнавартасную нацыю, выключае беларускі этнас як такавы – для яго гэта беларусікі, белОРУССкія, а гісторыю ВКЛ у сваіх артыкулах перапісаў цалкам на карысць жамойтаў, беларусам жа пакінуў ролю аморфных халопаў. Здаецца і сівізна на галаве, а ў самой башцы не тое, што каша, тамака проста смецце. Кніжачку яго рэкамендую адразу ў сметнік.
01.07.2024
Сямен, тыповая простанародная мужыцкая “крытыка”, не чытаў і ажразу “на сметнік”. Адносна пагарджаннем народам, лепш задацца пытаннем, ці той самы народ не пагарджае сваёй культурай, у тым ліку мовай і гісторыяй.
1
Gorliwy Litwin/ответить/
01.07.2024
Сямен, не "Ганарлівы літвін". а Gorliwy Litwin. вучыце гісторыю і традыцыйныя мовы краіны. А кніга для тых хто хоча ведаць гісторыю беларускай і габрэйскай кухні і дачыненняў паміж імі. Для сапраўды зацікаўленых - незаменная кніга
0
Пахожы халоп/ответить/
03.07.2024
Сямен, а ці не мянтоўскі ты сын, вечна пакрыўжданы беларусскі халоп?
0
Стары габрэй/ответить/
02.07.2024
Gorliwy Litwin, вам бы сціпласці заняць і мазгоў
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
1
Gorliwy Litwin /ответить/
02.07.2024
Стары габрэй, у мяне ўсё добра з мазгамі, магу сам пазычыць. На платнай аснове. А сэнс майго псеўданіма, а дакладней дзейнасці - у тым каб узняць з зямлі, з бруду, сцяг усіх гэтых Касцюшак, манюшак, міцкевак, сыракомак, сцяг няшчырых польска літоўскіх паноў. Pozdrawiam serdecznie
0
Літвін /ответить/
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
НН, што з вамі?/ответить/
01.07.2024
Нават кнігі назву няправільна напісалі 🤦🏼‍♂️
0
Гжэчны літвін/ответить/
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
0
Літвін, гаспадар гэтае зямлі. /ответить/
01.07.2024
[Рэд. выдалена]
4
Шчыры Беларус /ответить/
01.07.2024
Не буду ні купляць, ні чытаць і іншым беларусам не раю
01.07.2024
Дзякуй пану Беламу за чарговую цікавцю працу.
1
Свабодны чалавек/ответить/
01.07.2024
Бульба наша
0
Роня/ответить/
01.07.2024
Цікавая тэма і малюнкі прыгожыя
0
Літоўскі боршч/ответить/
02.07.2024
[Рэд. выдалена]
02.07.2024
Спадарства, навучэцеся быць талерантнымі. Мне таксама не падабаюцца экзатычныя й эклектычныя выказваньні А.Белага, але тут гутарка пра ежу. Навошта сюды прыплятаць разборкі на форуме.
1
Суповой пакетик/ответить/
02.07.2024
В 1930-х Инбелкульт выпустил фундаментальный атлас диалектов идиша. Я понимаю, что знать об этой книге может только тот, кто годами имел дело с печатной продукцией на этом языке (то есть весьма и весьма немногие). Но голову-то включать иногда тоже надо, причем всем! Даже сам строй языка неизбежно должен подвести к очевидному факту: "у" в региональных вариантах идиша свидетельствует о том, что перед нами диалект южный или польский. А между тем литературным считается как раз белорусско-литовский диалект - в нем все больше "и", "е". Что за "цимУс"?! ЦимЕс, хавейрим!.. Только ЦИМЕС, рабойсай... А те, кто идишистам не "хавер" и даже не "реб", пусть СНАЧАЛА подучит матчасть, а уже потом пишет книги, которые в целом очень полезны и своевременны.
1
Gorliwy Litwin /ответить/
02.07.2024
Суповой пакетик, там адразу ў прадмове гаворыцца што на ідыш слова гучыць менавіта як цымЕс. Дарэчы ў польскіх дыялектах млын таксама. ЦымУс гэта акурат проста моўная беларуская форма. Асабліва ў фразеалагізмах. А кніга , прашу заўважыць, на беларускай мове. Так што заўсёды бывае мудрым не хаміць з парогу а спачатку разабрацца
1
Gorliwy Litwin/ответить/
02.07.2024
Суповой пакетик, вытрымка з кнігі: Беларускі выраз самы цымус паходзіць з мовы ідыш і значыць “самае смачнае”. Цымес -- яркая і салодкая габрэйская страва, якая гатуецца толькі для радасці. Морква ў ёй -- манеткі, мёд -- слодыч жыцця. Да нядаўняга часу лічылася, што ў беларускай кухні такой стравы няма, але... ПАДЗАГ Мясны дэсерт “Самы цымус” -- так мы кажам пра самае істотнае, прывабнае, смачнае або прыемнае. У Магілёве да нядаўняга часу быў кінаклуб “Цымус”, у Бабруйску гэтак называецца сетка фірмовых крам мясакамбіната. Гарадзенскі сайт zimmes.by прысвечаны рэстаранам, кавярням і ўвогуле смачнай ежы ды напоям. А фермерская гаспадарка, яна ж і агратурыстычная сядзіба, у Пружанскім раёне называецца “Агра-Цымус”. Быў яшчэ рэстаран габрэйскай кухні “Цымес” на Высокім Рынку (плошчы Свабоды) ў Мінску, але зачыніўся. Слова нярэдка сустракаецца ў беларускіх класікаў. “Невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй” (Янка Купала. Раскіданае гняздо). “Не хацелася яму папасці на цымус у пекла!” (Змітрок Бядуля. Панас на небе) Цымес (צימעס) -- вельмі распаўсюджаная габрэйская салодкая страва. Яе робяць з тушанай морквы, дадаючы слівы, разынкі, мёд, часта яшчэ і бульбу, памідоры, яблыкі ды фасолю. А калі дадаць ялавічыну ці кураціну, цымес з дэсерту становіцца асноўнай стравай (хоць і застаецца салодкім). ПАДЗАГ Беларуская страва? У беларускай кухні такой стравы, як лічылася, няма. Але выявілася -- ёсць! Ларыса Мятлеўская, вядоўца праграмы Беларуская кухня, разам з гаспадыняй з Васілішкаў (Шчучынскі раён) гатавала ў эфіры БТ-3 рагу з бараніны і бручкі пад назвай цымас. А цымес з Адэльска пад Горадняй разам з іншымі традыцыйнымі стравамі ўключылі ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Яго таксама гатуюць з мяса (авохці, свініны) і бручкі, дадаюць моркву і бульбу. Страву трымаюць у печы 3--4 гадзіны, а пасля таўкуць да аднароднай масы і падаюць з салёным агурком. У абодвух мястэчках страва ўжо не ўспрымаецца як габрэйская, ды і самых габрэяў там даўно няма. Але відавочна, гэтыя варыянты цымесу -- напамін пра іх.
2
Суповой пакетик/ответить/
02.07.2024
Gorliwy Litwin , спасибо, что поправили! Я не знала. И совет Ваш, потупившись, принимаю. Верно говорите! Но все же остаюсь при мнении, что лучше бы придерживаться литеатурной, северной формы идиша как на письме, так и в разговоре...
1
Gorliwy Litwin /ответить/
02.07.2024
Суповой пакетик, дзякуй. Сама страва ў кнізе паслядоўна называецца цымЕсам. За выключэньнем рэгіянальнай гарадзенскай назвы цымАс (у каталіцкім асяроддзі). Самы цымУс - гэта ўстойлівы выраз у беларускай мове хутчэй з пераносным чым з кулінарным значэннем. Дзякуй за разуменне
1
Смык/ответить/
02.07.2024
А ці чытаў, пан падымацель сьцяга Белы, беларускага нашага пісьменьніка Уладзімера Караткевіча, ці беларускага нашага пісьменьніка, таксама Уладзімера, Арлова, творы Вітаўта (Віктара) Чаропкі, гісторыкаў Краўцэвіча, Ластоўскага, Тарасава, Урбана ? Вой, памятаю выказваньні Белага (пад вядомай мянушкай) тут, гадоў (даўно ўжо), што да Караткевіча. :)) Ды й у "Гасьцёўні Беларускай Палічцы", таксама. Сьцяг ён падымае, беларусаненавісьнік. :)) Навошта прыхоўвацца? людзі ж не дурныя, бачаць. Што да кніг, гэта добра. Увогуле, темы "габрейскай Беларусі" звыкла не стае, а яна даволі яркая, цікавая, і яе варта ведаць, бо гэта таксама Беларусь, і таксама гонар Беларусі.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера