© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на
Nashaniva.com в первом абзаце.
За "-ізмы" і нават за "дэмакратыю” змагацца ўсур'ёз ніхто ня будзе, бо безнадзейнасць гэтай справы без папярэдняга набыцця Незалежнасці відавочная кожнаму. Нельга пабудаваць ніякі, нават найлепшы “-ізм", калі ў вашым доме няма сцен і даху.
Без агульных каштоўнасцяў, г.зн. культуры, гісторыі, герояў, памятнікаў, рэлігіі, этыкі, і, відавочна, без агульнай мовы камунікацыі паміж носьбітамі каштоўнасцяў гэты нацыянальны дом пабудаваць немагчыма.
Дык вось, расейская мова мовай еўрапейскай нацыі быць ня можа, бо належыць расейскай імпершчыне, якая ня толькі адсталая, але прынцыпова варожая нацыянальнай ідэі, тобок еўрапейскаму шляху, шляху самастойнасці.
Таму альтэрнатывы культурнай самасці, тобок сваёй беларускай мове як культурнаму коду, для поспеху Беларусі няма і быць ня можа. І ніякім ЗША маўклівы расейскі прыдатак таксама не патрэбны, калі самастойная Беларусь не будзе патрэбная самім беларусам.
Бо справа не ў "-ізмах", а ў агульным камфортным доме, які нацыя будуе для сябе і пад сябе. УСЕ без выключэння паспяховыя краіны рана ці позна адмовіліся ад навязанай ім (ды й ад сваёй уласнай!) імперскасці і пабудавалі свае нацыі і нацыянальныя дзяржавы.
А, ці можна аб'ехаць гістарычныя працэсы "на крывой казе", выдатна паказаў 2020-ты год. Моц пратэстоўцаў тады была ў большасці. А слабасць, як і ўсе 30 гадоў перад тым — у маскоўскай ментальнасці ў галовах. Пакуль яна будзе панаваць, дагэтуль тут будзе міні-расея з разнастайнымі лукашэнкамі ва ўладзе.