Найти
03.03.2023
Наконт мовы ў касьцелах. Выдатна разумею, што не пра мову беларускую клапоціцца рэжым. Гэта на 100%. Але польская мова ў касьцелах заходняй Беларусі есьць мова такой самай акупацыі. І гэдкай застаецца. Сам каталік. І так выглядае, што на заходняй частцы Беларусі прынамсі у каталіцкіх касьцелах не палякі нац. меньшасьць на Беларусі, а беларусы. А гэта лухта, шаноўныя. Гэта ўсе касьцельныя "палякі", якія такія ж палякі, як Лукашенка беларус, і з яшчэ горшым веданьнем мовы польскай, ніж Лукашенка беларускай (і нават такое самае сярод мноства святароў). А насамрэч там працягваецца старая палітыка існаваўшая за польскім і бальшавіцкім часам - каталік - значыць паляк, праваслаўны - значыць рускі. А беларуса - няма
03.03.2023
BLR, так.
мала была на захадзе Беларусі ў новым часе. але, калі ездзілі ў Гродна (для знаёмства з горадам)), мяне здзівіла (канечне ж непрыемна), як мала было імшаў на беларускай. большасць на польскай (спецыяльна глядзела расклад, калі апыналіся ля чарговага касцёла)

даўно кажу - "пашцасціла" ж нам жыць паміж двума народамі-імперцамі... што расейцы... што палякі... (
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера