Знайсці
10.10.2003 / 13:00РусŁacБел

Праект эўрапейскай канстытуцыі

4 кастрычніка пачалася завяршальная фаза працы над праектам эўрапейскай канстытуцыі. Плян амбітны: асноўны закон Эўропы мае быць прыняты ў пэрыяд італьянскага старшынства на сьнежаньскім саміце ў Брусэлі. Таму кожны з удзельнікаў дэбатаў мусіць ужо цяпер ясна акрэсьліць сваю пазыцыю, прыярытэты й межы кампрамісаў.

У мінулы аўторак гэта зрабіў польскі ўрад. Ён мяркуе, што эўрапейскі Канвэнт зрабіў шмат і што над праектам можна працаваць далей. Ніводзін з 25 суаўтараў праекту ня выкінуў эўрапейскай канстытуцыі на сьметнік. Гэта прадракае пасьпяховае завяршэньне, але шлях да яго будзе няпросты.

На сёньня ўжо можна заўважыць выразныя разыходжаньні й спрэчныя моманты. Францыя й Нямеччына націскаюць, каб хутчэй завяршыць працу. Яны разьлічваюць, што паправак да праекту ня будзе. А тых, хто прапануе папраўкі, адразу вінавацяць ледзь не ў сабатажы супольных дзеяньняў.

Аднак нядаўнія праскія кансультацыі больш як дзясятка малых і сярэдніх дзяржаваў паказалі, што такія націскі не дапамогуць Францыі зь Нямеччынай. У канстытуцыі ёсьць некалькі надзвычай важных пунктаў, дыскусія па якіх несумненна ўзновіцца.

Поўны варыянт артыкула глядзіце ў газеце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930