Знайсці
15.08.2012 / 10:113РусŁacБел

АМАПу вярнулі «брэнд»

Адным з ліпеньскіх загадаў міністра ўнутраных справаў падраздзяленням міліцыі асаблівага прызначэння вярнулі ранейшую назву.

Адным з ліпеньскіх загадаў міністра ўнутраных справаў Беларусі падраздзяленням міліцыі асаблівага прызначэння, якія ў рэгіёнах уваходзяць у склады палкоў патрульна-паставой службы, вярнулі ранейшую назву.

У Беларусі першы атрад міліцыі асаблівага прызначэння, заснаваны яшчэ Міністэрствам унутраных справаў СССР, быў створаны восенню 1988 года. Цалкам заканамерна «першапраходцам» стаў мінскі АМАП. Да гэтага выкананне заданняў, звязаных з павышанай складанасцю і рызыкай, ускладалася на ўзводы аператыўнага рэагавання (пазней — роты асаблівага прызначэння), якія ўваходзілі ў склад падраздзяленняў патрульна-паставой службы.

У 2005-м рэгіянальныя АМАПы ператварыліся ў спецыяльныя роты хуткага рэагавання (СРХР), што зрабіла іх сугучным іншаму сілавому падраздзяленню МУС, якое існавала ў адзіночным ліку. Гаворка пра спецыяльны атрад хуткага рэагавання, які дыслакуецца на базе брыгады спецназа ва Уруччы — в/ч 3214. Новая назва праіснавала нядоўга, змяніўшыся на «падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння» (ПМСП). Зрэшты, у штодзённай гаворцы (а часам і ў справаздачных дакументах) па-ранейшаму фігураваў звыклы АМАП. За вяртанне гэтага наймення выступалі і самі супрацоўнікі «атрадаў», матывуючы тым, што АМАП — гэта свайго роду брэнд, напрацаваны гадамі нялёгкай службы. Асабліва ў ліхалецце крымінальнага разгулу дзевяностых, калі «ён (у сэнсе АМАП) паважаць сябе прымусіў». Дужыя хлопцы ў масках і камуфляжы, якія праводзілі жорсткія рэйды па забаўляльных установах, былі ледзь не адзінай сілай, якую прызнавалі і пабойваліся ўдзельнікі арганізаваных злачынных груповак, што перажывалі свой залаты век.

Цяпер АМАП вярнуўся. Дарэчы, у суседняй Расіі ўсе гэтыя гады ён нікуды і не «сыходзіў». Хоць з рэфармаваннем ведамства ў паліцыю таксама перажыў некалькі пераносаў. Часам даволі кур’ёзных. У прыватнасці, расійскі «ОМОН» паспеў нядоўга пабыць «ОПОНом», а затым і зусім «узвысіўся» да «ООНа». Афіцыйная расшыфроўка «атрад асаблівага прызначэння» мала каму здалася цікавай — інтэрнэт выбухнуў жартамі, абыгрываючы сіямскую ідэнтычнасць абрэвіятуры з Арганізацыяй аб’яднаных нацый. У выніку «ОМОНам» МУС РФ быў таксама вернуты ранейшы варыянт, з той розніцай, што цяпер літара «М» азначае не «міліцыі», а «мабільны».

region.ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930