Знайсці
16.05.2012 / 09:448РусŁacБел

Беларускі сыр з цвіллю «Ракфорці» з'явіўся ў крамах

Ён выраблены па рэцэптуры айчынных навукоўцаў.

За кілаграм у крамах і на рынку просяць каля 130–140 тыс. рублёў. Вырабляе яго Нарачанскі масласырзавод (філія Маладзечанскага малочнага камбіната).

«Гэта зусім новая для нас вытворчасць, яе магутнасці невялікія — адна тона ў суткі, — заўважае дырэктар прадпрыемства Уладзімір Бобрык. — Рэцэптуру сыру стварылі работнікі Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, яны забяспечваюць навуковае суправаджэнне праекта». Пакуль у Беларусь завозілася да 150 тон сыру з блакітнай плесняй у год.

На Камароўскім рынку кілаграм новага сыру каштуе 126 тыс. рублёў, у «Суседзях» — каля 140 тыс.

Як адзначылі рэдакцыйныя аматары сыру, у параўнанні з французскімі аналагамі «Ракфорці» цвярдзейшы і мае саленаваты смак. Пах плесні практычна не адчуваецца.

Маладзечанскі камбінат плануе таксама асвоіць выпуск сыру тыпу мацарэла, у жніўні — верасні чакаецца пастаўка неабходнага абсталявання.

onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930