Знайсці
27.04.2012 / 13:37

У Днепрапятроўску прагрымелі выбухі

— 27 параненых, з іх 9 дзяцей

Глядзі яшчэ: Найноўшая гісторыя тэрактаў ва Украіне + фота і відэа

У цэнтры Днепрапятроўска каля трамвайнага прыпынку «Оперны тэатр» адбыўся выбух, піша ТСН. Пацярпелі 4 чалавекі, 3 з іх у цяжкім стане. Як паведамляецца, выбухнуў смеццевы бак. Выбух адбыўся ў момант, калі да прыпынку пад'ехаў трамвай з вялікай колькасцю людзей. На месцы працуюць аператыўныя службы МНС і МУС.

Неўзабаве на Прывакзальнай плошчы адбыўся другі выбух. Туды накіраваліся міліцыя і карэты «хуткай».

Як паведамілі відавочцы, выбух адбыўся каля сметніцы.

Ад выбуху на вуліцы Сярова ў бліжэйшых дамах выбіла вокны. На вуліцы ўтварыліся заторы. Мясцовыя жыхары наракаюць на перабоі ў працы мабільнай сувязі.

Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, у Днепрапятроўску адбыўся трэці выбух. Ён прагучаў непадалёк ад парку Глобы. Пацярпела жанчына, яе шпіталізавалі з раненнем рукі. Паводле інфармацыі карэспандэнта, таксама прагрымеў чацвёрты выбух. Паведамляецца, што ад яго ніхто не пацярпеў.

Паводле папярэдніх дадзеных МНС Украіны, у выніку выбухаў у Днепрапятроўску пацярпелі 27 чалавек, з іх 9 дзяцей
, піша Korrespondent.net.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацый. У ведамстве ўдакладнілі, што 25 з гэтых пацярпелых былі шпіталізаваны.

Пры гэтым 13 чалавек былі траўмаваныя з-за выбуху каля 11:50 на трамвайным прыпынку на праспекце Карла Маркса. Яшчэ 11 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей, пацярпелі пры другім выбуху, які адбыўся каля 12:20 каля кінатэатра, як адзначае МНС, «Радзіма» (па дадзеных міліцыі — «Панарама»).

Паводле апошніх дадзеных, у Днепрапятроўскую абласную бальніцу імя Мечнікава пасля 4-х выбухаў шпіталізаваныя 12 чалавек, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Як паведаміў журналістам галоўны ўрач бальніцы Сяргей Рыжанкоў, тры чалавекі былі агледжаны і адпушчаныя, адзін чалавек быў пераведзены ў шпіталь № 6.

На дадзены момант у рэанімацыі застаюцца 8 чалавек, з іх — адна 16-гадовая дзяўчына, знаходзіцца ў цяжкім стане, у яе ірваныя раны твару. 2 чалавекі з 8 праапераваныя, аднаму ампутавалі руку.

Акрамя таго, сярод пацярпелых ад выбуху ў Днепрапятроўску 10 падлеткаў, паведаміла крыніца ў адной з гарадскіх бальніц. Па словах суразмоўцы, гэта падлеткі, навучэнцы мантажнага тэхнікума, дзе адбыўся трэці выбух.

Мясцовая міліцыя просіць гараджанаў і гасцей горада па магчымасці не карыстацца грамадскім транспартам і не спускацца ў метро.

У Днепрапятроўск тэрмінова выправіўся міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка.

Пракуратура Днепрапятроўскай вобласці кваліфікуе выбухі ў Днепрапятроўску як тэракты, паведамляе Інтэрфакс-Украіна. Пракурор Днепрапятроўскай вобласці распачаў крымінальную справу ў сувязі з выбухамі ў горадзе па р.2 арт. 258 КК Украіны (тэрарыстычны акт). Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Юрый Бойчанка.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выбухі ў Днепрапятроўску называў чарговым выклікам для ўсёй краіны.
«Я ведаю тое, што і вы ведаеце. Я паспеў перагаварыць з кіраўніком СБУ, міністрам унутраных спраў. Пакуль іншай інфармацыі няма. Мы ведаем, што ёсць пацярпелыя, разумеем, што гэта для нас чарговы выклік, для ўсёй краіны», — сказаў ён журналістам. Па словах Януковіча, для расследавання выбуху «будуць задзейнічаны лепшыя следчыя».

Выбухі ў Днепрапятроўску не з'яўляюцца падставай для аб'яўлення надзвычайнага становішча ў краіне, заявіў у адказ на пытанні журналістаў міністр юстыцыі Украіны Аляксандр Лаўрыновіч.

«Згодна з законам Украіны, сёння яшчэ няма такіх падставаў, каб казаць аб надзвычайным становішчы. Ён можа быць толькі на тэрыторыі дзяржавы. Ён не можа быць у асобным рэгіёне»,
цытуе Лаўрыновіча ўкраінская рэакцыя радыё «Свабода».

Па словах міністра, выбухі ў Днепрапятроўску з'яўляецца тэрактам. «Гэта па-за сумневамі. Калі гэта проста неўраўнаважаны чалавек, або акт помсты — гэта не можа быць такая колькасць выбухаў, так скаардынавана, у кароткі час у такім горадзе і ў яго цэнтральнай частцы. Я думаю, што гэта — сур'ёзна падрыхтаваная аперацыя», — адзначыў Аляксандр Лаўрыновіч.

Украінскі журналіст: Больш праўдападобнай выглядае бізнэс-вэрсія днепрапятроўскіх выбухаў

Як распавёў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» днепрапятроўскі журналіст Юрый Райхель, выбухі былі досыць моцнымі, таму хлапкі было чуваць на вялікай адлегласьці.

У Днепрапятроўску выбухі здараліся і раней, але яны адбываліся далёка ад цэнтру і насілі відавочны характар камэрцыйных разборак. Юрый Райхель скептычна ацаніў вэрсіі аб нейкіх палітычных матывах гэтых выбухаў
. Сэпаратыстаў у Днепрапятроўску няма, а тыя, хто выступае пад такімі лёзунгамі ў Крыму або Закарпацьці, слабыя. Анархістаў на Ўкраіне таксама няма, як няма левых радыкалаў. Тыя, каго называюць правымі радыкаламі, вызнаюць парлямэнцкія мэтады палітычнай барацьбы.

На думку журналіста, больш праўдападобнай выглядае бізнэс-вэрсія. Два тыдні таму ў Днепрапятроўску быў забіты каля свайго дому, таксама ў цэнтры гораду, вядомы бізнэсмэн Генадзь Аксельрод, які валодаў некалькімі буйнымі будаўнічымі фірмамі. Яны працавалі ў цэнтры, і вакол іх ужо даўно існавала напружаньне.
Гэты бізнэсовец належаў да групы тых, каму ўдалося завалодаць уласнасьцю былога прэм’ера Паўла Лазарэнкі. І, на думку Райхеля, калі гэтая вэрсія дакладная, магчыма, тое, што здарылася, абвострыць супярэчнасьці паміж днепрапятроўскай элітай і данецкай, якая спрабуе ўзяць пад кантроль бізнэс па ўсёй краіне.

Гэта сустракае процідзеяньне, якое нарастае ўсюды, асабліва ва ўсходняй частцы Ўкраіны, дзе «данецкія» асабліва актыўныя. Гэта супрацьстаяньне можа стаць палітычным, асабліва пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку, калі стане больш ясная расстаноўка палітычных сіл у краіне.

Затрыманыя першыя падазраваныя ў арганізацыі выбухаў у цэнтры Днепрапятроўска, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы ў праваахоўных органах.

«Спрацавалі вельмі прафесійна, у выбухоўцы шмат металічнага рэчыва», — паведамляе крыніца.

Справа ўзята на кантроль СБУ Днепрапятроўскай вобласці.

ЕС і Расія прапанавалі Украіне дапамогу ў расследаванні тэракту

Еўрапейскі Саюз заклапочаны выбухамі ў Днепрапятроўску, гаворыцца ў заяве прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, паведамляе Korrespondent.net

«Высокі прадстаўнік была шакаваная і заклапочана ў сувязі з выбухамі ў Днепрапятроўску, пра якія стала вядома сёння. Яе першыя думкі былі з ахвярамі гэтых нападаў, з членамі іх сем'яў і сябрамі», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, у заяве Эштан гаворыцца, што Еўрасаюз таксама прапанаваў Украіне аказаць дапамогу ў сувязі з выбухамі ў Днепрапятроўску.

Сваю дапамогу Украіне у пятніцу прапанвала і Расія.

***

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года ў Днепрапятроўску ў выніку выбуху закладзенай у сметніцу бомбы загінуў 27-гадовы мясцовы жыхар. Першапачаткова праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле п. 5 ч. 2 арт 115 КК Украіны (наўмыснае забойства), аднак пазней пракурор Днепрапятроўскай вобласці вынес пастанову аб перакваліфікацыі складу злачынства па прыкметах ч.3 ст.258 КК (тэракт).

Gazeta.ua; nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31