Знайсці
07.02.2012 / 11:02РусŁacБел

У ААТ «Мазырсоль» новы дырэктар

Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» прызначыў новым генеральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль» Генадзя Богдана.

Як паведамілі на прадпрыемстве, новы дырэктар прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 1 лютага. Да прызначэння на пасаду гендырэктара сользавода Генадзь Богдан працаваў начальнікам упраўлення каардынацыі і развіцця галін па вытворчасці прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

28 снежня 2011 быў затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Мазырсоль» Міхаіл Літвін. Паводле звестак прэс-групы УКДБ па Гомельскай вобласці, гендырэктар атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ідзе аб льготных умовах адпускання прадукцыі прадпрыемства.

Кіраўнік арыштаваны, яму выстаўленае абвінавачанне па частцы 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару ў буйным памеры). Вядзецца следства.

ААТ «Мазырсоль» з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам вакуум-выварачнай харчовай солі на тэрыторыі СНД і Заходняй Еўропы з вытворчай праектнай магутнасцю 360 тысяч тон солі ў год. Асноўная спецыялізацыя прадпрыемства — здабыча і вытворчасць паваранай харчовай выварачнай солі гатунку экстра.

Прадукцыя экспартуецца ў 18 краін, у 2011 годзе на экспарт пастаўлена 311,3 тыс. тон солі, што складае каля 80% вырабленай прадукцыі.

У 2012 годзе ААТ «Мазырсоль» пачынае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па павелічэнні вытворчых магутнасцяў да 480 тыс. тон.

belaruspartisan.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031