Знайсці
01.02.2007 / 21:252РусŁacБел

Колькасьць падпісчыкаў газэты "Крама крыжаванак" павялічылася ў шэсьць разоў

Дзякуючы салідарнасьці аматараў беларускамоўных крыжаванак. Выданьне дзякуе незалежным СМІ за інфармацыйную падтрымку.

На першы ў 2007 г. нумар беларускамоўнай газэты «Крама крыжаванак» падпісаліся 6280 чалавек. Выданьне дзякуе незалежным СМІ за падтрымку.

Першы год існаваньня для адзінай беларускамоўнай газэты крыжаванак скончыўся на трывожнай ноце: наклад скараціўся ў 10 разоў, газэта сутыкнулася з праблемаю істотнага вяртаньня з кропак рэалізацыі. Але калектыў вырашыў працягваць рабіць відавочна некамэрцыйны праект. Давялося зьмяніць пэрыядычнасьць выхаду – з гэтага году газэта друкуецца раз у квартал.

Пачатак году прынёс газэце нечаканы і прыемны сюрпрыз – колькасьць падпісчыкаў узрасла ў 6 разоў і складае на сёньня 6280 чалавек. Гэта рэкорд для ўсёй беларускамоўнай прэсы, а для газэты крыжаванак тым больш. Рэдакцыя газэты ўважае такі сюрпрыз за падарунак да 1‑га году выданьня. «Гэта сапраўдны падарунак да нашага сьвята Дзякуй Вам, дарагія беларусы. Толькі разам мы зможам пераадолець горы нелюбові да беларускай мовы» – пішацца ў традыцыйнай рэдакцыйнай калёнцы. Калектыў «Крамы крыжаванак» таксама выказвае падзяку беларускім СМІ за падтрымку.

Пабольшаў і наклад газэты – да 9000 экз.

Лютаўскі нумар прапануе анаграмы, крыжаванкі, сканворды, судоку, сланкі, шаранты на любы густ. Разгарот «Крамы» прысьвечаны расьліннаму і жывёльнаму сьвету Беларусі».

Наступны нумар «Крамы крыжаванак» патрапіць у продаж 4 траўня. Нагадаем, што падпісацца на газэту беларускамоўных крыжаванак можна зь любога месяца і на розныя тэрміны ва ўсіх аддзяленьнях паштовай сувязі. Падпісны індэкс – 63313 у каталозе «Белпошты».

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера