Знайсці
27.06.2011 / 11:47 11

Расійскі дэзерцір Пацееў выехаў у ЗША праз Беларусь

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні расійскага ваеннага суда.

Былая разведчыца Ганна Чапман, даючы паказанні ў судзе, заявіла, што палкоўнік Службы замежнай разведкі Аляксандр Пацееў здаў яе амерыканскім спецслужбам.

Пра гэта паведамілі ў панядзелак падчас абвяшчэння прысуду ў Маскоўскім акруговым ваенным судзе, рашэннем якога Пацееў прызнаны вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дэзерцірстве.

У прыватнасці, выступаючы ў судзе з паказаннямі, Чапман заявіла, што пра яе агентурную дзейнасць ведала вельмі вузкае кола людзей, сярод якіх быў і Пацееў, бо ён з’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення С. Па яе словах, яна ажыццяўляла разведвальную дзейнасць на карысць Расіі і першыя месяцы знаходжання ў ЗША былі для яе вельмі спакойнымі.

Аднак прыкладна з красавіка 2010 года пачаліся збоі ў сувязі, і тады яна яшчэ не ведала, што яны адбываюцца ў выніку дзейнасці амерыканскіх агентаў. Акрамя таго, адзначыла ў сваіх паказаннях Чапман, з ёй сустрэўся чалавек, які назваў пароль і папрасіў яе сустрэцца. На сустрэчы ён даў ёй нелегальны пашпарт, які Чапман нібыта па заданні павінна была перадаць.

Разумеючы, што гэта можа быць правакацыяй, дзяўчына патэлефанавала свайму куратару, які абверг інфармацыю, што да яе быў нехта накіраваны, цытуюцца паказанні Чапман ў прысудзе ваеннага суда. Прыкладна ў гэты ж час яна заўважыла, што за ёй сочаць, і пазней была арыштаваная.

У судзе Чапман заявіла, што падчас допытаў зразумела, што сачылі за ёй з першых жа дзён яе знаходжання ў ЗША. Ацэньваючы ўсю сітуацыю, яна лічыць менавіта Пацеева тым, хто здаў яе спецслужбам ЗША.

З рашэння ваеннага суда таксама стала вядома, што пасольства ЗША адмовілася паведаміць пра месцазнаходжанне палкоўніка СЗР. Паводле прысуду, дзейнічаючы наўмысна на шкоду бяспецы Расіі і ў мэтах ухілення ад нясення вайсковай службы, Пацееў выдаў ЗША звесткі, якія з’яўляюцца дзяржтаямніцай. Як гаворыцца ў рашэнні суда, палкоўнік выдаў нявысветленым прадстаўнікам ЦРУ ЗША сакрэтныя звесткі пра расійскіх разведчыкаў, у тым ліку і пра Чапман, чым прынёс Расіі шкоду ў разведвальнай дзейнасці.

«Пацееў здзейсніў дэзерцірства, выехаўшы спачатку ў Беларусь па агульнаграмадзянскім пашпарце, а затым з дапамогай амерыканскіх спецслужбаў па падробленых пашпартных дадзеных — спачатку ў Нямеччыну, а затым у ЗША, дзе хаваецца да сёння», — сказана ў судовым рашэнні. У прысудзе таксама адзначана, што рассакрэчванне расійскіх разведчыкаў стала магчымым толькі праз здраду Пацеева, які меў доступ да ўсіх матэрыялаў аддзела СЗР, службовай інфармацыі, ведаў усю агентуру аддзела.

Праз яго дзеянні спецслужбам ЗША стаў вядомы механізм фінансавання агентаў за мяжой, а таксама каналы сувязі.

Суд лічыць, што віна падсуднага ў поўным аб’ёме пацвярджаецца матэрыяламі справы. На мінулым тыдні дзяржабвінавачанне прасіла прызначыць Пацееву пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі.

У цяперашні час абвяшчэнне прысуду працягваецца. Паколькі Пацееў знаходзіцца за межамі Расіі, яго справа слухаецца калегіяй з трох суддзяў завочна і ў закрытым рэжыме — матэрыялы паступілі ў суд пад грыфам «Сакрэтна». Інтарэсы падсуднага прадстаўляе адвакат па прызначэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31