Знайсці
27.12.2006 / 16:42

Беларускамоўнай «Краме крыжаванак» – адзін год

Газэта перажывае вялікія фінансавыя цяжкасьці, але ў любы спосаб імкнецца захаваць беларускія крыжыванкі. Нават ахвяруючы расейскімі.

Газэта перажывае вялікія фінансавыя цяжкасьці, але ў любы спосаб імкнецца захаваць беларускія крыжыванкі. Нават ахвяруючы расейскімі.

Год таму выдавецтва «Магазин кроссвордов» наважылася на тое, што ніхто дагэтуль не рабіў – на выпуск цалкам беларускамоўнай газэты крыжаванак. Газэта займела адпаведную назву – «Крама крыжаванак».

Галоўная адметнасьць газэты, акрамя беларускай мовы, арыентаванасьць у першую чаргу на беларускія каштоўнасьці. Старонкі «Крамы крыжаванак» стракацяць беларускімі прымаўкамі, выслоўямі, партрэтамі цудоўных беларускіх літаратараў, здымкамі сучасных сьпевакоў і актораў. Газэта зьмяшчае папулярныя сярод абываталяў крыжаванкі, сканворды і японскія судоку. Для школьнікаў будуць цікавыя і карысныя віктарыны, шаранты, разгадкі якіх вымагаюць веданьня геаграфіі, гісторыі і літаратуры, пры чым на толькі беларускіх, але й сусьветных. Галоўны рэдактар газэты Андрэй Ваюшын кажа, што знаёмыя настаўнікі прапануюць сваім вучням газэту для выкананьня школьных заданьняў. Газэта па‑ранейшаму запрашае чытачоў дасылаць свае прапановы і заўвагі, а таксама крыжаванкі і моўныя гульні. Пісаць трэба па адрасе: 220002, Менск, а/с 46, крама

Падводзячы вынікі году, рэдактар «Крамы крыжаванак» адзначыў, што газэта займела невялікае, але сваё кола падпісчыкаў: ад пачатку году іх колькасьць складае да тысячы чалавек. Выданьне найбольш пасьпяхова рэалізуецца ў Менску і на Віцебшчыне. На жаль, наклад газэты істотна скараціўся, існуе праблема вялікага вяртаньня з пунктаў продажу, а з наступнага году «КК» зьмяняе пэрыядычнасьць выхаду – раз на тры месяцы заміж штомесячнага выхаду. Тым не менш, кажа сп. Ваюшын, рэдакцыя вырашыла працягваць гэты відавочна некамэрцыйны праект.

Падпісацца на газэту беларускамоўных крыжаванак можна зь любога месяца і на розныя тэрміны ва ўсіх аддзяленьнях паштовай связі. Падпісны індэкс – 63313 у каталозе «Белпошты». «Крама крыжаванак» будзе безумоўна карыснай беларусім настаўнікам і школьнікам, а таксама аматарам паламаць галаву над судоку, крыжаванкамі і сканвордамі.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30