01.06.2011 / 10:08
 
Сапраўдная беларуская кухня: Прахаладжальныя напоі
Ліманад
З 12 вялікіх лімонаў адціснуць сок над сітам у вазу. Зварыць густы сіроп з 1,5 кг цукру і 2,5 шклянак вады, дадаць для паху скуркі лімону, астудзіць і змяшаць з сырым сокам.Разліць па бутэльках і ужываць са свежай вадой з лёдам.
Аранжад
Бярэцца шэсць апельсінаў і чатыры лімоны, з іх выціскаецца сок і праварваецца з трыма літрамі вады і з 1 кг цукру, дакладаючы трохі скуркі лімону для паху. Пасля астуджэння падаецца з лёдам і кавалкамі апельсіну.
Аршад
400 г салодкага міндалю і колькі горкага міндалю моцна патаўчы, заліць трыма шклянкамі вады і адціснуць раз праз сурвэту; потым зноў растаўчы міндаль і другі раз адціснуць, заліўшы яшчэ трыма шклянкамі вады. Захаладзіць і падаць вельмі халодным.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беларуска, дачка і зяць якой палітвязні, запусціла брэнд рэчаў з казінага пуху Babula. Паглядзіце, як стылёва!
 
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Самыя прыгожыя дзяўчаты Белчыгункі ФОТЫ
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера