Знайсці
14.02.2011 / 10:42РусŁacБел

Мінскі кніжны крімаш наведалі 50 тыс. чалавек

XVIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, якая працавала з 9 па 13 лютага, наведалі больш за 50 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам на закрыцці выставы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Лапцёнак.

Паводле яго меркавання, выстава прайшла паспяхова. Сёлета яе ўдзельнікамі былі 605 экспанентаў з 23 краін свету. Ганаровым госцем цяперашняй выставы стала Германія. Чакаецца, што на наступнай выставе статус ганаровага госця будзе ў Венесуэлы.

Аргкамітэтам уручана 26 дыпломаў першай ступені (за актыўны і доўгатэрміновы ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы), каля 50 — другой (за самую цікавую тэматычную экспазіцыю) і прыкладна 100 дыпломаў — трэцяй ступені (за актыўны ўдзел).

У ліку ўдзельнікаў, якія атрымалі дыпломы за самую цікавую тэматычную экспазіцыю, — выдавецтва Беларускага экзархату і Беларускі Дом друку.

Дыпломамі за актыўны ўдзел адзначаныя ў тым ліку пасольствы Арменіі, Італіі, Кубы, Славакіі, ЗША, Швецыі.

Канчатковыя вынікі XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу аргкамітэт падвядзе 14 лютага, паведаміў намеснік міністра.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930