Знайсці
14.09.2010 / 11:194РусŁacБел

Паэты на відэа

Захаваць паэтаў для гісторыі вырашылі ў беларускім сектары сеціва

Захаваць паэтаў для гісторыі вырашылі ў беларускім сеціве. Раз на тыдзень на сайтах «Будзьма беларусамі!» і «Літрадыё» у рамках відэапраекту «Чорна-белыя вершы» паказваюць аднаго паэта, які на ўласны выбар чытае адзін верш.

Віктар Жыбуль чытае верш «Сенегал»

— Ідэя — зрабіць зрэз сучаснай паэзіі без мадэравання, тэматычных і лексічных абмежаванняў, — кажа прадусар праекта, пісьменнік і журналіст Павал Анціпаў. — Чаму ў чорна-белым фармаце? Мы хочам, каб нашыя ролікі ўехалі ў літаратурнае жыццё як у жыццё чалавека ўвайшлі кароткія стужкі братоў Люм'ер.

Сярод першых удзельнікаў праекту — Андрэй Адамовіч, Наста Манцэвіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Ася Волкава. Папярэднюю згоду на ўдзел у праекце далі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Джэці, Югася Каляда, Леанід Дранько-Майсюк, а таксама расійскамоўныя паэты Кацярына Зыкава і Дзмітры Строцаў. З многімі паэтамі вядуцца перамовы. Арганізатары праекта кажуць, што хацелі б бачыць сярод удзельнікаў праекта таксама і жывых класікаў: Алеся Разанава і Рыгора Барадуліна.

— Знялі мой студыйны выступ з двух дубляў — слова няправільна сказаў, — дзеліцца ўражаннямі ад здымкаў першы ўдзельнік праекту «Чорна-белыя вершы» паэт Віктар Жыбуль. — Падчас чытання ў камеру крыху бянтэжыла малая прастора і адсутнасць публікі, але папрацаваць у жанры камернага відэа было як мінімум цікава.

Дарэчы, імёны ўлюблёных паэтаў, якіх вы жадалі б бачыць у «Чорна-белых вершах», дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай «вершы».

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930