Знайсці
01.09.2010 / 17:061РусŁacБел

Майкл Дуглас: «80%, што ачуняю ад раку»

Вядомы амерыканскі актор Майкл Дуглас лічыць, што хутчэй за ўсё здольны ачуняць пасля раку дыхніцы (гартані), які выявілі ў яго тры тыдні таму. Пра гэта ён паведаміў учора падчас тэлешоу Дэвіда Лэтэрмана. У кадры Майкл Дуглас трымаўся аптымістычна: жартаваў і расказваў пра свой новы фільм «Грошы не дрэмлюць», які з'яўляецца працягам аскараноснага «Уол-стрыт».

Дуглас, нягледзячы на хваробу, вырашыў з'явіцца перад публікай, пажартаваўшы: «Вось наколькі далёка я магу зайсці, каб прапіярыць свой фільм». Нягледзячы на гумар, Дуглас не абышоў і сур'ёзных пытанняў ды распавёў гледачам пра сваю хваробу. Рак дыхніцы выявілі ў Дугласа пасля працяглых скаргаў на болі ў горле. Майкл Дуглас дадаў, што прайшоў хіміятэрапію, і лекары даюць яго акрыянню 80 адсоткаў поспеху.

У канцы перадачы вядоўца Лэтэрман спытаў, што ён можа зрабіць для Майкла, а той адказаў: «Абняць». Абдымкі адбыліся пад магутныя воплескі публікі.

Майкл Дуглас (нар. 1944) — вядомы галівудскі актор. Ён стаў вядомым пасля роляў у фільмах «Раман з каменем» і «Асноўны інстынкт». Дуглас двойчы быў лаўрэатам прэміі «Оскар». Яго бацька Керк Дуглас, вядомы па ролі Спартака, нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Гомеля.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930