Знайсці
09.08.2010 / 13:35РусŁacБел

«Ваўкоў» Колбышава ўбачаць ва Украіне

Беларуская карціна «Ваўкі» Аляксандра Колбышава заяўлена ў конкурснай праграме XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю.

Беларуская карціна «Ваўкі» Аляксандра Колбышава заяўлена ў конкурснай праграме XIII Бярдзянскага міжнароднага кінафестывалю.

Мастацкі фільм «Ваўкі» будзе аспрэчваць пальму першынства з трынаццаці карцінамі-канкурэнтамі з адзінаццаці краін.

Праграма фэсту афіцыйна стартавала 7 жніўня. Учора адбыліся першыя паказы. Беларускі фільм, уладальнік гран-пры VII Фестывалю беларускіх фільмаў, прафесійнае журы на чале з народным артыстам Украіны Міхасём Галубовічам ацэніць 10 жніўня. А вынікі фэсту судзейская калегія падвядзе 13 жніўня.

За галоўную ўзнагароду фэсту «Залаты ветразь» будуць змагацца 14 карцін у намінацыях: лепшы ігравы фільм, лепшая рэжысура, лепшая галоўная мужчынская роля, лепшая галоўная жаночая роля, лепшая аператарская праца, лепшая музыка, лепшая праца мастака, лепшы сцэнар.

У Бярдзянску ўбачаць яшчэ адну новую працу беларускіх кінематаграфістаў. Гэта камедыя Аляксандра Канановіча «Дастыш фантастыш». Карціна будзе прадстаўлена ў пазаконкурсным паказе. Акрамя конкурсных і пазаконкурсных паказаў у праграме кінафестывалю праходзяць шматлікія мерапрыемствы: тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, гала-канцэрты, промаакцыі і віктарыны.

Бярдзянскі міжнародны кінафестываль — адзін з самых вядомых кінафорумаў Украіны.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера