Знайсці
29.07.2010 / 10:586РусŁacБел

Ліпень абудзіў беларускі кінематограф

У Мінску пачалі здымаць яшчэ адну мастацкую карціну.

У Мінску пачалі здымаць яшчэ адну мастацкую карціну.

На тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра трэці тыдзень здымаюць фільм пад працоўнай назвай «Прыпавесці». Праца вядзецца на базе відэастудыі імя св. Іаана Воіна пры манастыры. Рэжысёр фільма — Віталь Любецкі.

У аснову 50-хвіліннай стужкі пакладзены тры прыпавесці, якія і дзеляць карціну на часткі: «Нямая малітва», «Як Хрыстос у госці хадзіў», «Паслушэнства».

Кожная прыпавесць заканчваецца рэлігійным павучэннем.

Фільм нагадвае аб найвышэйшых дабротах для хрысціяніна — пакоры і паслушэнстве. А таксама звяртае ўвагу на тое, што вера вымагае шчырасці, а не механічнага прамаўлення малітваў.

Хоць гэта і дэбютная стужка Віталя Любецкага ў ігравым кіно, праца яму падабаецца. Рэжысёра нават не пужае невялікі бюджэт. Ён ускладае надзеі на працу пастановачнай групы і акцёраў. Варта адзначыць, што

аператар фільма — Таццяна Логінава, вядомая па працы над «Чорным замкам Альшанскім», «Знакам бяды», «Анастасіяй Слуцкай», «Інсайтам».

У фільме здымаюцца Аляксандр Ткачонак, Алена Сідарава, Таццяна Мархель, Алег Коц, Андрэй Воўчак.

«Хоць па кіношных мерках у нас невялікая група, але ўсё выглядае па-даросламу», — жартуе рэжысёр.

Працу над стужкай распачалі 14 ліпеня. Ужо ў жніўні мяркуюць узяцца за яе мантаж. А на кастрычнік плануецца прэм’ера.

«Прыпавесці» — першы мастацкі фільм відэастудыі імя св. Іаана Воіна. Да гэтага пры манастыры цягам пяці гадоў здымалі выключна дакументальнае кіно. Апошняя карціна «Галоўная роля» (2009) увайшла ў спіс лепшых фільмаў у Расіі за мінулы год.

Нагадаем, у ліпені Мінская кінашкола-студыя распачала здымкі мастацкага фільма «Анёлы адлюстравання» і падлеткавага серыяла «ЛунАрыКум».

Кастусь Матушыч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930