Знайсці
17.03.2010 / 22:59РусŁacБел

У фінале згуляюць «Юнацтва» і «Шахцёр»

У фінале адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі згуляюць мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» — фарм-клуб сталічнага «Дынама», якое выступае ў КХЛ.

17 сакавіка ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі «Шахцёр» абыграў у гасцях «Гомель» — 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Агульны лік серыі — 3:1 на карысць салігорцаў.

У другім паўфінале «Юнацтва» тройчы выйграла ў кіеўскага «Сокала» — 6:1, 4:1 і 1:0 (у авертайме).

«Юнацтва» чатыры разы станавілася чэмпіёнам Беларусі (2004—2006, 2009), «Шахцёр» упершыню ўзяў удзел у першынстве.

Падчас рэгулярнага чэмпіянату сапернікі сустракаліся чатыры разы. Тры перамогі атрымаў «Шахцёр» (13 лістапада 2:1 у гасцях, 29 лістапада 2:1 дома, 7 лютага 4:3 па булітах у гасцях), адну — «Юнацтва» (21 верасня 2:0 у гасцях).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера