Знайсці
01.09.2006 / 16:03

«Газпром» купіў адну з апошніх незалежных газэт Расеі

Як ужо паведамлялася, выдавецкі дом «Коммерсантъ» купіў зьвязаны з «Газпромам» Алішэр Усманаў. Гэты сталёвы магнат адначасова кіруе адным з дачынных прадпрыемстваў «Газпрому» – газавага манапаліста, які кантралюецца Крамлём.

Усманаў запэўнівае, што ня будзе мяняць кіраўніцтва газэты. Аднак па калідорах выдавецтва ходзяць чуткі пра мажлівую зьмену галоўных рэдактараў. Яна павінна была б прыглушыць незалежную публіцыстыку газэты, а заадно і штотыднёвіка «Власть» (таксама ўласнасьць выдавецтва «Коммерсантъ») перад парлямэнцкімі выбарамі – 2007 г.

»Газпром» заявіў, што пакупка «Ъ» – прыватная інвэстыцыя Усманава, алігарха, які займае 25-е месца ў сьпісе найбагацейшых расейцаў (паводле «Форбс» ён мае $2,6 млрд). Аднак над гэтай трансакцыяй і так ляжыць кепскае імя газавага манапаліста, якое ў Расеі асацыюецца з «барацьбой за СМІ», што колькі гадоў таму распачалі людзі Пуціна. «Газпром» (і залежнае ад яго прадпрыемства «Газпроммэдыя») палітычна нэўтралізаваў тэлеканал НТВ, а таксама пераўтварыў купленыя ў 2005 г. «Известия» – лідэра грамадзкай думкі – у газэту, што ўнікае нявыгадных прэзыдэнту тэмаў.

На погляд шмат якіх расейскіх дэмакратаў Усманаў будзе вымушаны клапаціцца пра інтарэсы Крамля, каб пазьбегнуць праблемаў у бізнэсе і ня страціць выгадную пасаду ў «Газпроме». – Гэта чарговы этап манапалізацыі мэдыяў уладай – камэнтаваў учора кіраўнік Расейскага саюза журналістаў Ігар Якавенка.

Кантроль Крамля над прэсай пры дапамозе фінансавых узьдзеянняў і ўціску ў бізнэсе на уладальнікаў газэт зьяўляецца адной з галоўных формаў падаўленьня свабоды слова, якое было падвегнута рэзкай крытыцы ў чэрвені на кангрэсе Сусьветнага Кангрэсу Газэт (WAN) у Маскве. – Жадаю Усманаву, каб у яго атрымалася захаваць рэальную незалежнасьць «Камэрсанта» ад улады. Аднак я, каб гарантаваць гэтую незалежнасьць, быў вымушаны зьехаць з Расеі – заявіў учора Барыс Беразоўскі, даўні памагаты прэзыдэнта Барыса Ельцына, які цяпер хаваецца ад пуцінаўскіх пракурораў у Вялікай Брытаніі.

Беразоўскі пазбавіўся газэты на пачатку гэтага года, бо – як ён тлумачыць – у адваротным выпадку газэта стала б ахвярай палітычнай помсты Крамля ненавіснаму алігарху.

Рэдакцыі газэты застаецца спадзявацца, што яе чакае лёс радыёстанцыі «Эхо Москвы», якая – хаця яе колькі гадоў таму таксама пераняў «Газпром» – засталася прыстанкам незалежнай журналістыкі. Нявыключана, што і ў выпадку з «Ъ» Крэмль задаволіцца гарантыямі, што газэта, якую чытаюць бізнэсмэны, не пераўтворыцца падчас выбараў у голас антыкрамлёўскай апазыцыі.

Крэмль згаджаецца з існаваньнем некалькіх мэдыяльных «фігавых лісткоў» (як «Эхо Москвы»), бо ён усё яшчэ зацікаўлены ў рэпутацыі на Захадзе і сярод часткі расейскіх элітаў. Апрача таго, крэмлёўскія паліттэхнолягі вераць галоўным чынам у моц падпарадкаванай ім тэлевізіі, а не газэт, якія чытае адносна няшмат расейцаў.

У 1999 г. Беразоўскі і яго партнёр у інтарэсах Бадры Патаркацышвілі, які ў гэтым годзе пераняў выдавецтва, купілі «Коммерсантъ» за 26 млн даляраў. Усманаў павінен выкласьці каля 200 млн даляраў.

Вольга Данішэвіч паводле матэрыялаў замежнай прэсы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31