Знайсці
09.03.2010 / 23:37РусŁacБел

«Сокал» стаў апошнім паўфіналістам плей-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі

Кіеўскі «Сокал» стаў апошнім паўфіналістам плей-оф адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

9 сакавіка ў пятым матчы чвэрцьфінальнай серыі супраць магілёўскага «Хімвалакна» ўкраінскі клуб атрымаў дома перамогу ў авертайме — 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0). Вырашальная шайба была закінутая на 8-й хвіліне дадатковага часу.

Агульны лік серыі стаў 3:2 на карысць «Сокала».

У паўфінале «Сокал» сустрэнецца з «Юнацтвам», а салігорскі «Шахцёр» — з «Гомелем».

Серыі праводзяцца да трох перамог.

Сустрэчы адбудуцца 12, 13, 16 і, калі спатрэбіцца, 17 і 20 сакавіка.

Першыя два матчы пройдуць у Мінску і Салігорску, паколькі «Юнацтва» і «Шахцёр» занялі больш высокія, чым іх сапернікі, месцы ў рэгулярным сезоне.

На першым этапе чэмпіянату «Шахцёр» выйграў у «Гомеля» ўсе чатыры матчы — 3:2, 1:0, 4:3 (па булітах) і 5:2.

«Сокал» два матчы ў «Юнацтва» выйграў (3:2 і 4:3) і два прайграў (1:4, 2:9).

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930