Знайсці
15.01.2010 / 15:43РусŁacБел

На песню Алеся Камоцкага знялі кліп

На тэлеканале «Лад» знялі кліп на песню Алеся Камоцкага «Мітусня».

На тэлеканале «Лад» знялі кліп на песню Алеся Камоцкага «Мітусня». Здымкі прайшлі ў рамках перадачы «Прасоўванне плюс».

Сам Алесь Камоцкі кліп яшчэ не бачыў. Нават не прымаў удзелу ў працы над ім. Бо падчас здымкаў бард знаходзіўся ў бальніцы.

Ідэя зрабіць такі відэа ролік прыйшла да Анатоля і Аксаны Вечароў. Яны і заняліся яе рэалізацыяй. «Сам бы я ніколі не ўзяўся за кліп, каб не яны, — прызнаецца Камоцкі. — Мая праца заключаецца ў іншым — ствараць музыку».

Кліп будзе першым паўнавартасным відэа на песню Алеся Камоцкага. Да гэтага было зроблена толькі некалькі анімацыйных ролікаў. Яго прэм'ера адбудзецца 17 студзеня ў перадачы «Прасоўванне плюс» у 23.25.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера