Знайсці
04.01.2010 / 15:345РусŁacБел

Іван Жахлівы расійскага року

«Таксі-блюз», «Ігла», «Востраў», «Цар»... «Звуки Му»... Да нас едзе адметны расійскі актор і рок-музыка Пётр Мамонаў.

Да нас едзе адметны актор і музыка Пётр Мамонаў. Яскравы прадстаўнік расійскага року, адзін з заснавальнікаў гурту «Звуки Му». Культурны герой перабудовачнай смуты: узгадаем роль запойнага саксафаніста ў «Таксі-блюзе» Паўла Лунгіна і гандляра наркотыкамі, злавеснага блазна, у «Ігле» (там Мамонаў здымаўся разам з Віктарам Цоем). І вось цяпер выканаўца няпростай ролі Івана Жахлівага ў гістарычнай драме «Цар», дзе ягоным партнёрам па здымках быў Алег Янкоўскі.

Мамонаў-тэатральны актор вядомы яшчэ феерычнасцю прачытання расійскай класікі – гаворка пра ягоны мона-спектакль паводле Чэхава «Ці ёсць жыццё на Марсе?», дзе акрамя надзвычай артыстычных дыялогаў Мамонаў водзіць па сцэне макабрычных лялек і спявае рокавыя песні.

Такім чынам, 5 студзеня, К/З «Мінск», Пётр Мамонаў з праграмай «Даўнавата мы цябе не бачылі». У імпрэзе – песні з рэпертуара «Звуки Му», урыўкі са спектакляў. Пачатак а 19.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930