Знайсці
08.02.2023 / 19:49РусŁacБел

Беларускамоўная кавярня «Апостраф» зноў адкрылася

Пра закрыццё мінскай беларускамоўнай кавярні «Апостраф кава» (Алібегава, 28) стала вядома ў канцы снежня. Яна павінна была закрыцца 13 студзеня. Але праблемы, якія змусілі да такога рашэння, на шчасце, удалося развязаць, і тыдзень таму кавярня зноў адкрылася.

«Вітанкі, даражэнькія! Ужо знаёмая вам кавярня «Апостраф», якая надоечы мелася зачыніцца, працягне сваю працу.

Не турбуйцеся, змяніўся толькі ўласнік. Месца знаходжання, інтэр’ер, духмяная кава і, вядома, беларуская мова чакаюць вас. Мы пачынаем сваю працу 1 лютага ў 12:00. Прыходзьце самі і клічце сяброў.

Можна нават з гадаванцамі, для іх таксама знойдуцца ласункі», — напісалі ў сацсетках кавярні.

«Прастора беларускай мовы са смакам кавы», як называюць кавярню новыя ўладальнікі, працуе з 8:00 да 22:00 з панядзелка да пятніцы, з 9:00 да 22:00 у суботу і нядзелю.

Гэта адно з нямногіх у Мінску цалкам беларускамоўных месцаў: ад меню і абслугоўвання да вядзення сацсетак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930