Знайсці
08.02.2023 / 18:534РусŁacБел

Берлінская бібліятэка апублікавала карту Магілёва 1812 года

План Магілёва 1812 года захоўваецца ў картаграфічнай калекцыі Staatsbibliothek zu Berlin — Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі. Раней доступ да выявы мелі толькі даследчыкі і адмыслоўцы, цяпер жа яна размешчаная ў вольным доступе, паведамляе Магілёў.Media.

Карта ўяўляе сабой план цэнтральнай часткі горада і ўмацаванняў са схематычным пазначэннем асноўных вуліц. Звяртае на сябе ўвагу дэталізацыя менавіта ўмацаванняў Магілёва — акрамя тэрыторыі былога замка, які ўжо не існаваў амаль стагоддзе на той час, абазначаныя некалькі рэдутаў. Таксама выразна выдзеленыя лініі гарадскіх сцен, дакладна пазначаныя гарадскія брамы.

На плане горада ёсць чарнільныя надпісы на нямецкай мове, а рэчка Дубравенка падпісаная кірыліцай. У верхнім правым вугле пазначана дата складання плана — 6 верасня. Таксама прысутнічаюць подпісы алоўкам, верагодна, пазнейшыя альбо нават сучасныя. Адзін з іх і дае падставу для дакладнага датавання плана — 06.09.1812 года.

Дэталізацыя ўмацаванняў, нямецкая мова тэкстаў падштурхоўваюць да думкі, што аўтарам плана мог быць хтосьці з нямецкіх салдат арміі Напалеона, калі яны знаходзіліся ў горадзе падчас вайны 1812 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алесь/адказаць/
08.02.2023
Там жа ёсць карты Брэста (https://digital.staatsbibliothek-berlin.de/werkansicht/?PPN=PPN1818041359&fbclid=IwAR2TxvMgOhgu3LcfjjxwztQtAvCxYADqw3I9OLOzotOwjxxp5P8)bppJ1zWM і Слуцку (https://digital.staatsbibliothek-berlin.de/werkansicht/?PPN=PPN1817884603&fbclid=IwAR2AHbnYs_daJLc9VGa_xor7_x5EDbemO_5czwSzoxuH_MDDNqe-LhQ_qQE)
09.02.2023
У Аляксандра I i y яго немцау было на гэта 17 гадоу акупацыi.
0
Давід/адказаць/
10.02.2023
Схема была складзеная ў верасьні 1812 ў якасьці рапарта аб магчымасьцях умацаваньня горада дзеля абароны ад расейскай арміі.
А вось тут можна паглядзець гэты плянік з перакладам:

https://www.facebook.com/groups/mohilewhistory/posts/5987056288043316/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера