Знайсці
08.02.2023 / 14:414РусŁacБел

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

Судовы працэс ішоў з 16 студзеня (суддзя Дзмітрый Бубенчык) і праходзіў у закрытым рэжыме.

Фота: Sb.by

Палітзняволенага журналіста абвінавачвалі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

У абвінавачанні супраць журналіста казалася, што Пачобут у медыя назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Таксама вядома, што ўвосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

4 кастрычніка 2022 года КДБ дадаў журналіста ў «спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне пасля ператрусу ў сваім доме. За кратамі ён знаходзіцца амаль два гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.02.2023
Насколько отупел режим...
2
Кажан/адказаць/
08.02.2023
17 верасьня 1939 СС, то бок Савецкі Саюз акупаваў і анэктаваў польскія тэрыторыі.
0
Жыве Беларусь!!!/адказаць/
08.02.2023
лукашэнка зараз забівае Ісуса Хрыста ў Беларусі, лепшых беларусаў, людзей з вялікай літары
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера