Знайсці
07.02.2023 / 11:21РусŁacБел

Пасля катастрофы ў Браварах украінскім міністрам забаранілі перасоўвацца верталётамі

Гэта будзе працягвацца пакуль не правераць усе ўрадавыя верталёты, паведаміў в. а. міністра ўнутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў эфіры адзінага тэлемарафону.

Гэты працэс зацягнецца на месяц ці на два, пакуль мы не вызначым з замежнымі экспертамі, што яны бяспечныя. Калі разглядаць версію, што гэта няспраўнасць верталёта», — цытуюць словы Кліменкі «Суспільне навіны».

Паводле яго слоў, чыноўнікам забаранілі лётаць на верталётах да канца расследавання. Чакаецца тэхнічная экспертыза чорных скрынь.

Ён дадаў, што да расследавання далучылася французская кампанія-вытворца «Airbus». Таксама ў Францыю адправілася ў камандзіроўку група ўкраінскіх экспертаў, якія разам з французскімі спецыялістамі прымалі ўдзел у расшыфроўцы бартавых самапісцаў.

«Мы зацікаўленыя як мага хутчэй атрымаць вынікі гэтых экспертыз і адпаведна заключэнне следства. На гэты момант аб'яднаная група следчых працуе», — сказаў Кліменка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера