Знайсці
07.02.2023 / 10:298РусŁacБел

Іспанец праз суд дамогся права хадзіць голым па вуліцы

Нават на нядаўняе паседжанне Вярхоўнага суда па справе аб штрафах ён прыехаў на ровары толькі ў адных ботах.

Фота: кадр з відэарэпартажу, Ignacio Cabanes, Levante

Вярхоўны суд Іспаніі ўстаў на бок 29-гадовага Алехандра Каламара і зняў з яго штрафы за хаджэнне па вуліцы без адзення. Пра гэта 3 лютага напісала агенцтва Reuters.

Мужчына з невялікага іспанскага мястэчка Алдая ў Валенсіі яшчэ ў 2020-м годзе прыняў рашэнне хадзіць голым. Алехандра не раз атрымліваў штрафы, але усё роўна працягваў так рабіць і адстойваць свае правы. 

Нават на нядаўняе паседжанне Вярхоўнага суда па справе аб штрафах ён прыехаў на ровары толькі ў адных ботах, што трапіла на відэа. Але для ўдзелу ў судзе мужчыну на ўваходзе ўсё ж прымусілі апрануцца.

«Штрафы не маюць ніякага сэнсу. Яны абвінавацілі мяне ў непрыстойным эксгібіцыянізме. Паводле слоўніка, гэта мае на ўвазе сэксуальныя намеры, а гэта не мае нічога супольнага з тым, што я рабіў», — сказаў Алехандра ў інтэрв'ю Reuters.

Мужчына ў судзе заявіў, што штрафы ўціскаюць яго «свабоду думкі», а сам Вярхоўны суд Валенсіі прызнаў наяўнасць у іспанскім заканадаўстве «прававога вакууму» ў сферы рэгулявання публічнага нудызму і пастанавіў, што паводзіны Алехандра не парушаюць грамадскага парадку.

Сам публічны нудызм у Іспаніі быў афіцыйна дазволены яшчэ ў 1988 годзе. Але ў некаторых рэгіёнах, як, напрыклад, у Барселоне і Вальядалідзе, існуюць свае ўласныя правілы, якія рэгулююць і абмяжоўваюць праявы нудызму. 

У выпадку з Валенсіяй і Алдаяй у мясцовым заканадаўстве няма дакладнага дазволу, але і няма выразнай забароны хадзіць па вуліцах без адзення. 

Чытайце яшчэ:

У Партугаліі жыве самы стары сабака ў свеце. Яму 30 гадоў 

Як маладыя людзі шукаюць сяброў у сучасным свеце

«Нанесла мне эмацыйную траўму і выклікала дэпрэсію». Мужчына падаў у суд на сяброўку з-за адмовы стаць яго дзяўчынай 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
«Иванов без штанов, Петров без дров». А про Матроскина ничего такого не скажешь/адказаць/
07.02.2023
у Сібір яго) там голым не паходзіш - летам камары, узімку - узімку адваліцца пісюн)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.02.2023
Чем ответят феминистки с голыми цыцками из Инсты?
0
Костёр инквизиции. Не забываем жертвовать!! Размываем ! Размываем ! Энергичнее! /адказаць/
07.02.2023
Вот их проблемы, хочу ходить голый и буду! Тьфу на вас всех! Правильно про Сибирь матроскин сказал. Папа удивил тот, что божий наместник , сказав , что в нашей книжке ничего про гомо дела не написано, а Содом с Гоморрой это просто бововна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера