Знайсці
04.02.2023 / 09:2910РусŁacБел

Сушаныя кілбасы, мёд, сыр. Колькі каштуюць фермерскія прадукты 

Усё больш людзей задумваецца над тым, якімі прадуктамі харчавацца, таму папулярнасць фермерскіх экалагічных прадуктаў узрастае. Але ж прынята меркаваць, што такая ежа не для масавага спажыўца — з-за цэн. Ці так гэта? Паглядзелі, за колькі беларускія фермеры рэалізуюць сваю прадукцыю, і параўналі гэтыя цэны з тымі, што ў краме.

 

Фота: інстаграм derevenskie_produkty_minsk

Для параўнання мы ўзялі наступныя прадукты: курыныя яйкі, малако, масла, тварог, смятану, тушку курыцы, свініну, мёд, сыр, яблыкі і каўбасу. Гэта тыя прадукты, якія часцей за ўсё прадаюць у зімовы сезон.

Яйкі 

У сярэднім дзясятак буйных курыных яек каштуе 5 рублёў. Паводле нашых назіранняў, танней за ўсё гэты прадукт прадаюць фермеры на Гомельшчыне і ў Брэсцкім раёне — па 4,5 рубля за дзесяць штук. У Мінскім раёне і вобласці звычайна стаіць цэннік 5 рублёў. Пад Брэстам, Магілёвам і ў Валожынскім раёне купляюць і па 6 рублёў.

Фота: cmec.by

Усе фермерскія гаспадаркі заяўляюць, што не выкарыстоўваюць для сваіх курэй ніякіх харчовых дабавак і гармонаў.

Курыца

Курыныя тушкі таксама не надта адрозніваюцца ў цане. Самы дарагі кілаграм курыцы знайшоўся ў Мінскім раёне — 16 рублёў. У Мінскай і Брэсцкай абласцях прадаюць па 13—15 рублёў за кіло, у Смалявіцкім раёне за 13,5 рубля, а ў Брэсцкім — за 15,5. У сярэднім трэба разлічваць на 14 рублёў за кілаграм цэлай курыцы.

Фота: інстаграм dlya_svoih.by

Малако

2 рублі за літр — такая мінімальная цана фермерскага малака, столькі яно каштуе ў Магілёўскай вобласці. Пад Гомелем і Мінскам — па 3 рублі, у Валожынскім раёне па 4 (таму што ад айшырскіх кароў), а рэкорд зафіксаваны пад Брэстам: 5 рублёў за літр. Тлустасць малака нам не вядомая. 

Масла каровіна

Цана сметанковага масла пачынаецца ад 20 рублёў за кілаграм (зноў жа рэкардсменамі сталі магілёўскія фермеры). У Брэсцкім раёне масла прадаюць па 7 рублёў за 300 грам (або трошкі больш як 23 рублі за кіло), у Жодзінскім — за такую ж вагу бяруць па 9 рублёў (кілаграм, выходзіць, каштуе 30 рублёў).

Фота: fermabaluho.by

Даражэй за ўсё гэты прадукт каштуе на адной з фермаў Мінскай вобласці — там 500 грам масла прадаюць за 17 рублёў, або па 34 рублі за кіло.

Тварог

Не ўсе вытворцы пазначаюць тлустасць гэтага прадукту, але ж калі інфармацыя і ёсць, то гаворка ідзе пра 10—12%. Звычайна цану тварагу ўказваюць за паўкілаграма — і яна пачынаецца ад 5—5,5 рубля (пад Магілёвам і Мінскам), 6 рублёў бяруць у Валожынскім раёне, па 8 і 8,5 рубля на Гомельшчыне і Брэстчыне адпаведна.

Фота: ecomilk.by

Смятана

Смятану звычайна фасуюць па паўлітра, інфармацыі пра яе тлустасць нам таксама не ўдалося знайсці. Пад Магілёвам такі аб’ём прадукту каштуе 4 рублі, а ў Мінскім і Валожынскім раёнах — удвая больш.

Сыр

Паказаць разбежку цэн мы вырашылі на прыкладзе мацарэлы, таму што гэты сыр фермеры гатуюць часцей за іншыя. У сярэднім цана за кілаграм устаноўлена ў раёне 30—32 рублёў, але ёсць і значная разбежка: пад Мінскам толькі 250-грамовы кавалак мацарэлы каштуе 13,8 рубля, то-бок за кілаграм атрымліваецца ажно 55 рублёў!

Фота: інстаграм domashnee_minsk

Грудзінка свіная

Цэны на мясную прадукцыю таксама вельмі адрозніваюцца ў фермерскіх гаспадарках розных рэгіёнаў краіны. Свіная грудзінка жыхарам Мінскага раёна абыдзецца ад 15 да 17 рублёў, у Тураве кілаграм гэтага прадукту каштуе 16,77 рубля, у Мінскай вобласці — 20, у Лідскім раёне — 22, а ў Брэсцкім — 25 рублёў. 

Каўбаса дамашняя

Цэннікі на каўбасу ўласнага прыгатавання адчувальна адрозніваюцца. Паводле адзінага рэцэпта каўбасу, бадай, робяць толькі на заводах, таму ў фермераў у залежнасці ад складу і спосабу прыгатавання можна знайсці цэны на любы густ.

Фота: shrub.by

Сушаную свіную каўбасу можна купіць ад 16 да 35 рублёў, сыравэнджаная ў сярэднім абыдзецца ў 26 рублёў. 

Мёд

Грэцкі мёд — самы распаўсюджаны прадукт у сваёй групе. Яго прадаюць у розных аб’ёмах, але ж прывядзём цэны за літр (гэта каля 1,4 кг, калі верыць вытворцам). Самая частая цана — 18 рублёў, столькі, напрыклад, каштуе мёд у Валожынскім і Камянецкім раёнах. У Мінскай вобласці дэсерт абыдзецца ў 22 рублі за літр.

Фота: інстаграм medminsk

Яблыкі

Сярод зімы гэтая садавіна знайшлася толькі ў адной гаспадарцы Пінскага раёна. Цана — 3 рублі за кілаграм.

А колькі ўсё гэта каштуе ў краме?

Для параўнання мы падлічылі сярэднюю вартасць кожнага з апісаных намі прадуктаў (зыходзілі з даных тых гаспадарак, дзе нам давялося даведацца цэннікі). У другую групу змясцілі прадукты аналагічнай масы і аб’ёму, якія прадаюцца ў крамах сеткі «Еўраопт».

За прыклад мы бралі тавары без уліку акцый, малочныя прадукты абіралі паводле прынцыпу найбольшай тлустасці, а яблыкі — найтаннейшыя з тых, якія выраслі ў Беларусі. 

Што атрымалася, глядзіце ў табліцы.

Прадукт

Цана ў фермераў

Цана ў краме

Яйкі (10 шт.)

5

2,73

Курыца (1 кг)

14

5,78

Малако (1 л)

3,4

2,8

Масла (1 кг)

26,75

20,4

Смятана (0,5 кг)

7,6

3,7

Тварог (0,5 кг)

6,8

4,35

Сыр мацарэла (1 кг)

37,3

23,3

Грудзінка свіная (1 кг)

19,3

14,9

Каўбаса сыравэнджаная (1 кг)

30,5

21

Мёд грэцкі (1 л або 1400 г)

14,5

24,9

Яблыкі (1 кг)

3

2,19

Усяго

168,15

126,05

Як бачым, больш за ўсё вока коле розніца цэн на курыцу, сыр і каўбасу, а мёд у дробных прадпрымальнікаў абыдзецца значна танней, чым у сеткавай краме.

Калі браць сярэднія, а не мінімальныя цэннікі на фермерскую прадукцыю, то яны будуць істотна адрознівацца ад самых нізкіх цэн у краме. Але ж калі знайсці аптымальныя варыянты, то можна выдаткаваць амаль як у краме, але ж пры гэтым набыць экалагічныя прадукты.

Чытайце таксама:

Сусветныя цэны на прадукты харчавання змяншаюцца дзясяты месяц запар

Урад зноў памяняў сістэму рэгулявання цэн

У Мінску аб'ём рознічнага гандлю летась упаў на 7,6%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
13
5
антиха/адказаць/
05.02.2023
чаму Vir такое хамло?
зрэшты, ну а што чакаць ад аматара рашэн-водка. дык хоць бы закусваў 
0
Эннот/адказаць/
05.02.2023
По моим наблюдениям во-первых : я бы назвал ,в основном, это крафтовые продукты 
( продукты ремесла) ,ибо фермерство это более масштабированое производство.

Во-вторых: разнородность этих крафтовых продуктов иногда поражает,в плане той же жирности молочн.продуктов и степени «экологичности» оных.

А цены все подгоняют под условный местный рынок.
Таким образом,не ознакомившись с конкретными технологиями—
это все пальцем в небо.

Если конкретизировать ,то знаю пасечников ,которые догоняют объем меда сахаром.
Есть молочные продукты с которых сначала сняли сливки ,потом превратили в сыр.
Есть куроводы ,которые используют комбикорма для промышленнго производства.
Есть свинина откормленная исключительно на барде (отходы самогоноварения].
По-поводу обследования коров на болезни ,исследованиям молока на наличие 
различных патологий и биозагрязнений,то этим вообще никто не заморачивается.

Это я не касался читеров и перекупов,которые выдают за фермерское все что угодно.
Будьте осторожны и разважлiвы.
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.02.2023
"Почему в колбасе на заглавном фото из-за сала не видно мяса?Я" тот же самый вопрос. просто я постеснялась пейсать ) подумают еще, что еврейка, раз сало не любит )
https://nashaniva.com/309129Дизайнер, но я
2-ой день вообще в шоке от другой фигни
как вам "гузки куриные копченые" по 9,99р ? т.е. по цене куриного филе?

как такое вообще можно есть? там и перо торчит...

хо тя... некоторые вон (Vir) и уши свиные волосатые любят... под водочку-то чего только не з'ясі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930