Знайсці
03.02.2023 / 15:291РусŁacБел

Беларускі вытворца яек спыняе пастаўкі ў Расію

Беларускі вытворца курыных яек «Фірма АВС» паведаміў расійскім контрагентам аб прыпыненні паставак. Копія адпаведнага ліста ёсць у RTVI. У ім указваецца, што рашэнне звязана з недахопам прадукцыі і неабходнасцю ў першую чаргу забяспечыць унутраны рынак.

Беларусь ужо ўводзіла забарону на экспарт сталовых яек, мяса курыцы і малочнай прадукцыі для сямі буйных кампаній — «Фірма АВС» у іх лік не ўваходзіла.

Ліст расійскім рытэйлерам «Фірма АВС» разаслала 20 студзеня, яго сапраўднасць пацвердзіў адзін з вытворцаў яек у Расіі, а таксама прадстаўнік прадуктовай сеткі. У самой «Фірме АВС» каментароў не далі.

Па ўласных даных, «Фірма АВС» выпускае яйкі «Вялікія», «10 баярскіх», «Жаўток з вёскі» і іншыя. Акрамя таго, кампанія займаецца вытворчасцю сокаў і нектараў пад маркай «АВС», а таксама аднайменных кетчупаў і маянэзу, хрэну і гарчыцы, пюрэ, кансерваў і варэння.

Паводле звестак беларускіх СМІ, кампанію ў 1995 годзе заснаваў ураджэнец Пермскай вобласці Іван Майсееў. Цяпер фірма на парытэтных пачатках належыць яму і Таццяне Майсеевай. У 2016 годзе Іван Майсееў спрабаваў знайсці стратэгічнага інвестара, разглядаючы магчымасць продажу да 100% кампаніі.

У кастрычніку мінулага года Беларусь ужо ўводзіла забарону на экспарт сталовых яек, а таксама мяса курыцы і малочнай прадукцыі. Тады абмежаванні распаўсюджваліся на сем кампаній — «Сервалюкс Агра», Віцебскую бройлерную птушкафабрыку, птушкафабрыку «Дружба», Баранавіцкую птушкафабрыку, 1-ю Мінскую птушкафабрыку, а таксама Рагачоўскі і Лепельскі камбінаты.

Ці была забарона знята, ці пад абмежаванні трапілі новыя кампаніі — невядома. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а таксама ва ўрадзе на запыты не адказалі. Не далі каментароў і ў буйных расійскіх гандлёвых сетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
03.02.2023
Čakajcie, vytvorcy jajek -  heta ž kury ? Ci ja čahosci nie razumieju ? Bielaruskija kury admovili ū pastaūkach jajek u Rasieju ? Vo heta vo ich hramadzianskaja pazicyja takaja...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930