Галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну перавялі ў гомельскую калонію
Як паведамляе «Позірк», яе этапавалі туды пасля разгляду апеляцыі. Да гэтага Ірына Леўшына знаходзілася ў гомельскім СІЗА.
Фота: БелТА
Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення апеляцыйную скаргу Леўшынай і іншых асуджаных па «справе БелаПАН» 6 студзеня гэтага года.
Нагадаем, 6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву, ягонай жонцы Ірыне Злобінай, былому дырэктару агенцтва Дзмітрыю Наважылаву і галоўнаму рэдактару і дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай.
Ірына Леўшына была асуджана на чатыры гады зняволення.
0
1
0
0
0
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера