Знайсці
03.02.2023 / 11:376РусŁacБел

Літоўцы за чатыры дні сабралі 5 мільёнаў еўра на радары для Украіны 

З панядзелка, калі стартавала акцыя Radarom! на радары для Украіны ўсяго ахвяравана больш за 5 млн еўра, піша Delfi.lt.

Сёння жыхары Літвы ўсяго за 60 хвілін ахвяравалі мільён еўра. А літоўская IT-кампанія Tesonet падвоіла ўсе грошы, пераведзеныя на банкаўскі рахунак і ахвяраваныя па тэлефоне на працягу гэтай гадзіны.

Збор грошай працягваецца, і арганізатары плануюць да гадавіны пачатку вайны, 24 лютага, сабраць 10 мільёнаў еўра.

Акцыя дапамогі Украіне стартавала 30 студзеня і называецца Radarom!. Для яе ажыццяўлення аб'ядналіся наступныя арганізацыі — Blue/Yellow, Laisvės TV, 1K fondas і «Моцныя разам». Радары плануюць купіць у ізраільскіх вытворцаў, адзін такі радар з абсталяваннем каштуе 1 млн еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Кулямёт працуе добра/адказаць/
03.02.2023
Сабралі?, Распачні збор, а там паглядзім. Гэта, збольшага, будзе індыкатарам зацікаўленасці беларусаў у пераменах, бо з фінансамі асобых праблем няма. А хлопцы матываваныя і гатовыя для творчай камандыроўкі ў Дразды.
0
Грышка /адказаць/
03.02.2023
Малайцы! Літоўцы разумеюць цану й кошт свабоды.
0
сярожа/адказаць/
03.02.2023
Максим Дизайнер, я там не жыву) і з'ехаў з вашага канцлагера даўно ўжо ды й вяртацца не збіраюся ўвогуле)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера