Знайсці
03.02.2023 / 09:081РусŁacБел

Над ЗША заўважылі разведвальны паветраны шар. Улады ўпэўненыя, што ён з Кітая

Улады ЗША заўважылі над паўночнай часткай краіны разведвальны паветраны шар і цяпер уважліва назіраюць за ім. Пентагон лічыць, што шар належыць Кітаю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Billings Gazett via AP

«Урад ЗША зафіксаваў і адсочвае вышынны разведвальны паветраны шар, які цяпер знаходзіцца над кантынентальнай часткай ЗША», — заявілі ў вайсковым ведамстве.

Па даных амерыканскіх СМІ, у Пентагоне не сумняваюцца, што шар — кітайскі. Улады ЗША накіравалі запыт у КНР з нагоды аб'екта, але збіваць яго не сталі з-за вялікіх памераў.

«Я не буду называць дакладныя памеры. Паводле нашых ацэнак, ён досыць вялікі, каб абломкі нанеслі шкоду, калі мы яго саб'ём, — заявіў прадстаўнік Пентагона. — Былі паведамленні пра тое, што пілоты бачылі гэтую штуку, хоць яна знаходзіцца даволі высока ў небе».

Паведамляецца, што шар не ўяўляе пагрозы для грамадзянскай авіяцыі, бо знаходзіцца на вялікай вышыні.

«Шар цяпер перамяшчаецца на вышыні значна большай, чым тая, на якой ажыццяўляюцца камерцыйныя авіяперавозкі, і не ўяўляе якой-небудзь пагрозы для людзей на зямлі, — заявіў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр.

Па яго словах, падобнае ўжо здаралася апошнія гады.

Як паведамляе тэлекампанія NBC, у сераду вайсковае камандаванне ЗША збіралася, каб абмеркаваць інцыдэнт і магчымыя меры ў адказ. Пра выяўленне шара праінфармавалі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Крыніцы NBC адзначаюць, што пасля выяўлення аб'екта ў паветра падымалася авіяцыя, у тым ліку знішчальнікі пятага пакалення F-22 Raptor, а таксама самалёт радыёлакацыйнага выяўлення.

Кітай інцыдэнт пакуль ніяк не каментаваў.

Паветраны шар упершыню заўважылі ў сераду над горадам Білінгс у штаце Мантана. Да гэтага, як мяркуецца, аб'ект праляцеў над тэрыторыяй Канады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.02.2023
Мо Рычард Брэнсан ізноў падарожнічае?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера