Стала вядома, як назавуць індустрыяльны парк у Баранавічах
Старшыня Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка ў фэйсбуку паведаміў пра пошук патэнцыйных інвестараў і рэзідэнтаў для індустрыяльнага парку, пра планы стварэння якога ў Баранавічах рэгулярна гавораць на розных узроўнях са жніўня мінулага года. Сярод іншага стала вядома, як гэты парк будзе называцца.
Верагодна, парк будзе мець беларускамоўную назву — «Бурштын».
У жніўні мінулага года прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў, што ў Баранавічах будзе створаная пляцоўка, на якую інвестар можа прыйсці проста з абсталяваннем. Усё астатняе, па яго словах, будзе забяспечвацца дзяржавай.
Пляцоўку планавалася прызначыць для беларускіх прадпрымальнікаў, якія маглі б атрымаць тут падатковыя льготы. Але пасля гаварылася, што ў праект прапаноўвалася актыўна ўключыцца бізнэсу з расійскага Татарстана.
Чытайце таксама:
Новы «Вялікі Камень», запланаваны ўрадам пад Баранавічамі, прапануюць зрабіць Татарстану
Урад збіраецца рабіць у Баранавічах «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў





