Знайсці
02.02.2023 / 02:1011РусŁacБел

Турцыя спыняе абслугоўванне самалётаў беларускіх і расійскіх авіякампаній

Кампанія Havaş, якая з'яўляецца даччынай кампаніяй TAV Airports, найбуйнейшага ў Турцыі пастаўшчыка паслуг наземнага абслугоўвання ў аэрапортах, папярэдзіла, што не зможа абслугоўваць самалёты з Расіі, Беларусі і Ірана амерыканскай і еўрапейскай вытворчасці, у прыватнасці, Boeing і Airbus. Пра гэта паведаміла турэцкае профільнае выданне Haber Aero.

Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Загад аб часовай адмове ў абслугоўванні тычыцца тэхнічнага абслугоўвання самалётаў, якія накіроўваюцца з Расіі і Беларусі і аснашчаныя больш чым на 25% дэталямі амерыканскай вытворчасці», — пераказвае выданне змест ліста прэзідэнт Havaş Мецэ Эрна.

Як адзначаецца, у «чорным спісе» — больш за 170 самалётаў, у асноўным расійскіх, але сем з іх — беларускія, а чатыры — іранскія.

З авіякампаній у спіс увайшлі расійскі флагманскі перавозчык «Аэрафлот», грузавая авіякампанія AirBridgeCargo, Azur Air, I Fly, Pegas Fly, «Победа», «Расія», S7, Utair, Ural Airlines, Red Wings, Nordwind, Yamal. Таксама ў спісе беларуская Belavia і Iran Air ды Mahan Airlines з Ірана.

Самалёты трапляюць пад абмежаванні Міністэрства гандлю ЗША, уведзеныя вясной 2022 года ў адказ на ваенную аперацыю Расіі ва Украіне. 

Чытайце таксама:

ЗША ўдарылі па сетцы, якая дапамагала Расіі і Беларусі абыходзіць санкцыі. Згадваецца і Аляксандр Зайцаў

«Мы яшчэ ўсур'ёз не пачыналі». Новы пакет санкцый ЕС закране сферу, якую раней не чапалі 

Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх беларускіх кампаній

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Варштайнэр/адказаць/
02.02.2023
Бирма, гэта не Турцыя, а патрабаванне ЗША і фірмы Боінг, а туркі без праблем абслугоўвалі б і далей.
0
Быстрее ветра/адказаць/
02.02.2023
Но ,я так понимаю ,самой Турции никто не запрещает летать в Минск самолётами ихнего Аерофлота?
2
Параска/адказаць/
03.02.2023
Арнольд, не бзьдзі, ў свой час усё будзе чыкі-брык!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера