Знайсці
01.02.2023 / 22:597РусŁacБел

У Зімбабвэ пабудуюць горад для багацеяў, якім надакучыла бачыць бруд і галечу

Улады Зімбабвэ маюць намер рэалізаваць маштабны праект па будаўніцтве футурыстычнага горада для багацеяў. «Кіберсіці» плануюць узводзіць на грошы інвестараў, піша Bloomberg.

Прафінансаваны Кітаем новы будынак парламента ў Маўнт-Хэмпдэн. Фота: AP Images

Забудова ў Маўнт-Хэмпдэне, за 11 міляў на паўночны ўсход ад Харарэ, магла б у перспектыве стаць месцам размяшчэння нацыянальнага парламента, штаб-кватэры Цэнтральнага банка, Вярхоўнага суда, фондавай біржы, прэзідэнцкага палаца і раскошных віл.

«У брашуры намаляваныя некранутыя пешаходныя дарожкі, высокія хмарачосы і зіхатлівыя гандлёвыя цэнтры — і ўсё гэта для шматнацыянальнай групы заможных жыхароў», — адзначаюць журналісты. 

Праект таксама прадугледжвае сонечную электрастанцыю, якая будзе забяспечваць энергіяй увесь горад. Гэта важная перавага для краіны, у якой электразабеспячэнне можа адсутнічаць па 19 гадзін у дзень.

Мастацкая мадэль новага гандлёвага цэнтра, запланаванага ў «Кіберсіці». Крыніца: Zim Cybercity

У «Кіберсіці» павінны быць пабудавана 250 раскошных віл коштам больш за паўмільёна даляраў кожная, а тыя, хто пераедзе ў новы горад, атрымаюць істотныя льготы, напрыклад, пяцігадовыя канікулы ад выплаты падатку на прыбытак.

Стывен Чан, прафесар сусветнай палітыкі ў Школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў у Лондане, лічыць, што намер перанесці сталіцу ў новы горад звязаны з нежаданнем мясцовых эліт бачыць «бруд і галечу».

Крытыкі праекта, праўда, ставяцца да ініцыятывы скептычна і кажуць, што гэта ўсяго толькі апошняя спроба прэзідэнта Зімбабвэ адрадзіць нацыянальную эканоміку, якая амаль абвалілася.

Чытайце таксама:

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
American/адказаць/
02.02.2023
Я могу разочаровать зимбабвийцев. Город вы может и построите но он  превратится в такие же трущобы потому как  тут дело не в месте , а в менталитете. Как байден навез нелегальных  мигрантов из южной америки в НьюЙорк разместил их в очень дорогих отелях, а они превратили дорогие номера в помойку, горы мусора бутылок , пищевых отходов . теперь нелегалы не хотят съежать в убежище для беженцев, дескать дайте нам дома для жизни.  
02.02.2023
Нью Васюкі
02.02.2023
Ну правільна, навошта грошы ўкладаць у сацыяльную асвету грамадзян, будаваць школы, смеццеперапрацоўку, лякарні... Пабудуем заказнік для таўстасумаў і атрымаем прыбытак тут і зараз. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера