Знайсці
01.02.2023 / 17:06РусŁacБел

Махляры нажываліся на жаданні дзяўчат удзельнічаць у конкурсах прыгажосці

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры: ашуканцы падманвалі дзяўчат, якія хацелі стаць удзельніцамі конкурсаў прыгажосці.

Фота ілюстрацыйнае

«Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, беларускі знаходзілі аб'явы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні конкурсаў прыгажосці і пісалі іх аўтарам. Пасля некалькіх гутарак па тэлефоне патэнцыйным удзельніцам прыходзіў запаветны смс аб паспяховым праходжанні адбору», — паведамляе Следчы камітэт. 

Пасля дзяўчатам прапаноўвалася падрыхтаваць відэавізітоўку, заключыць дамову і аплаціць арганізацыйны ўнёсак.

«Пазней правядзенне мерапрыемстваў пастаянна адкладалася, псеўдазаснавальнікі спасылаліся на розныя прычыны, у тым ліку на пандэмію і чаканне рэгістрацыі саміх конкурсаў, а пасля пераставалі выходзіць на сувязь. Зразумеўшы, што сталі ахвярамі ашуканцаў, дзяўчаты звярнуліся ў міліцыю», — адзначылі ў ведамстве.

На працягу года на вуду «арганізатараў» такім чынам трапіла 21 дзяўчына. Агульная сума нанесенай ім шкоды склала больш за 46 тысяч рублёў. Але ўвогуле пацярпелых можа быць болей.

Чытайце таксама:

Доктарка з Ляхавічаў падзарабляла зняццем сурокаў і нямала з таго мела

З’явіліся махляры, якія маскіруюцца пад энергетыкаў

Як махляры падманваюць беларусаў. Сабралі найбольш папулярныя метады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера