Знайсці
01.02.2023 / 15:23РусŁacБел

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Зімой, асабліва ў моцныя маразы і ветранае надвор'е, павышаецца рызыка сардэчнага прыступу, які называюць халадовым інфарктам. Каму ён пагражае і як яго пазбегнуць? 

Пра гэта расказала «Звяздзе» доктар-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана Янушка.

— Пад халадовай стэнакардыяй (інфарктам) разумеюць прыступ загрудзінных боляў, які здараецца пры рэзкім перападзе тэмпературы. Узнікае ён з-за спазмы сасудаў, напрыклад, у раёне канечнасцяў. Пры гэтым рэзка павялічваецца нагрузка на сэрца і можа развіцца рэфлекторная спазма сасудаў, якая пагоршыць кровазабеспячэнне галоўнай сардэчнай мышцы — міякарда. Не выключаецца развіццё нават паўнацэннага інфаркту.

— Калі і пры якіх абставінах гэта можа здарыцца?

— Часцей за ўсё праблема адзначаецца, калі чалавек выходзіць з цёплага памяшкання на вуліцу пры марозе. Найбольш часта такі інфаркт узнікае пасля моцных псіхаэмацыянальных перажыванняў, а таксама ў курцоў. У такіх людзей парушана работа вегетатыўнай нервовай сістэмы, што і ёсць прычынай хваробы.

— У якіх выпадках гэта небяспечна і варта звяртацца да доктара?

— Калі пры выхадзе на мароз ці, наадварот, пры заходзе ў цёплае памяшканне пасля марозу ўзнікаюць боль і дыскамфорт у грудной клетцы, то гэта нагода звярнуцца да доктара. Ён прызначыць ЭКГ, аналізы, нагрузачны стрэс-тэст і халадовую пробу, падчас якой рукі пацыента апускаюць у халодную ваду і сочаць за рэакцыяй сэрца на ЭКГ.

— Ці можна неяк загартаваць свой арганізм, каб пазбегнуць халадовай стэнакардыі? Якія меры яе прафілактыкі?

— У якасці прафілактыкі інфаркту неабходна весці здаровы лад жыцця: паўнацэнна харчавацца, памятаць аб фізічнай актыўнасці, пазбягаць стрэсаў. Акрамя таго, пазбягаць рэзкіх перападаў тэмпературы, насіць цёплае адзенне па сезоне, выкарыстоўваць шалік і пальчаткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера