Знайсці
02.02.2023 / 09:42РусŁacБел

У Кітаі паспяхова кланіравалі высокапрадукцыйную пароду кароў

Кітайскія біёлагі ўпершыню кланіравалі высокапрадукцыйную голшцінскую пароду кароў, якія могуць даваць па 18 тон малака ў год кожная, 31 студзеня паведаміла газета Global Times. Гэта дапаможа краіне пазбегнуць дэфіцыту малочнай прадукцыі.

Фота: pixabay

Гаворка ідзе пра паспяховае нараджэнне трох кланіраваных цялят, што адбылося ў рамках эксперыменту даследчыкаў з кітайскага Паўночна-заходняга ўніверсітэта. Навукоўцы ажыццявілі методыку «пераносу ядраў саматычных клетак». Для гэтага выкарыстоўваліся вушныя тканкі дарослых прадстаўнікоў парод.

Па словах кіраўніка праекта Цына Япіна, гэта адкрыццё ў перспектыве дазволіць забыцца на дэфіцыт малочнай прадукцыі і зрабіць сельскагаспадарчы рынак Кітая больш самастойным.

«Мы плануем выдаткаваць два—тры гады на стварэнне вялікага статка колькасцю больш чым 1000 кланіраваных высокапрадукцыйных кароў. Гэта стане трывалай асновай для вырашэння праблемы дэфіцыту малочнай прадукцыі і залежнасці Кітая ад імпарту замежных кароў», — адзначыў Цын.

Паводле інфармацыі выдання, у Кітаі на гэты момант налічваецца каля 6,6 млн голшцінскіх кароў, аднак большая частка іх, калі не ўсе, пастаўлялася з-за мяжы на працягу многіх гадоў. Калі разглядаць агульны імпарт усіх магчымых дойных кароў, то Кітай у гэтым плане на 70% залежыць ад замежных закупак.

Чытайце яшчэ:

Як у другім «Тэрмінатары»: навукоўцы стварылі робата, здольнага ператварацца ў вадкасць і наадварот 

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей? 

Школьнікі з Тэнэсі стварылі новую рабатызаваную руку свайму аднакласніку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера