Знайсці
30.01.2023 / 23:044РусŁacБел

Макрон не выключыў, што Украіне перададуць знішчальнікі

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што не выключае адпраўкі знішчальнікаў ва Украіну, але перасцярог ад рызыкі эскалацыі канфлікту, піша France24.

Эманюэль Макрон з Маркам Рутэ. Фота: AP Photo/Peter Dejong

«Нішто не выключана ў прынцыпе», — сказаў Макрон пасля перамоў з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, адказваючы на пытанне аб магчымасці паставак знішчальнікаў ва Украіну.

Прэзідэнт Францыі адзначыў, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне дапушчальныя, калі яны «не прывядуць да эскалацыі» і «не будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі Расіі, а выключна для самаабароны».

Акрамя таго, ён дадаў, што любыя пастаўкі зброі «не павінны аслабляць баяздольнасць французскіх Узброеных сіл».

Чытайце таксама:

Рашэнне пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 можа быць прынятае ў найбліжэйшы час

Украіна папрасіла Захад тэрмінова даць дзве эскадрыллі знішчальнікаў

Міністр абароны Германіі пра пастаўку Украіне самалётаў: Я думаю, што пра гэта не можа быць і гаворкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.01.2023
Davaj chutčej!
0
Покрышкин/адказаць/
31.01.2023
Самолёты Украине.И это при том ,что вся Украина простреливается ракетами.База ВВС не подземный ангар ,её не спрячешь...
31.01.2023
- Как там Макрон? Меркель?- Хорошие люди. Поддерживают нас. (С)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера