Знайсці
30.01.2023 / 21:06РусŁacБел

Палітвязню Ярашэвічу дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення

У судзе Ваўкавыскага раёна разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і прысудзіў яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

Ярашэвіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). 

Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-канала «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай, таксама палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, хоць перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку.

Па звестках праваабаронцаў, за апошнія два гады як мінімум 46 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 18 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера