Знайсці
30.01.2023 / 19:123РусŁacБел

У Мінску могуць з'явіцца новыя фудтракі

28 лютага ў Мінску правядуць аўкцыён для тых, хто жадае арандаваць месца для фудтрака. Пра гэта паведамляе Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці, піша Blizko.by.

На таргі выставілі 8 лотаў. Стартавая цана для ўсіх аднолькавая — 126,75 рубля. 

Удзельнікам аўкцыёну прапануюцца пляцоўкі па ўсім горадзе. Гэта, да прыкладу, раён Сосны за МКАДам, Акадэмія навук, вуліца Кастрычніцкая, парк Горкага, Малінаўка, паркі «Мядзвежына» і Дружбы народаў. 

Размяшчаць фудтракі можна будзе на працягу цэлага года і толькі на дзвюх пляцоўках арандатар зможа катаць фургончык з ежай з сакавіка па лістапад. На названых маршрутах можна выкарыстоўваць толькі адзін фудтрак.

Як асобны від грамадскага харчавання, фудтракі пачалі дзейнічаць у 2019 годзе. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў той час ўвяло новую класіфікацыю, згодна з якой пад фудтракамі разумеліся транспартныя сродкі, дзе гатуюць і прадаюць вузкі асартымент страў або вырабаў фастфуду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
30.01.2023
Пераробім аўтазакі пад фудтракі
30.01.2023
Гастрит фесты блин. Нормально питайтесь, а не этой ерундой
0
Янка/адказаць/
30.01.2023
НН, што за мацюгальнае слова "фукдтракі", а па чалавечаму, па нашаму як будзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930