Знайсці
30.01.2023 / 20:392РусŁacБел

Стала вядома, якая структура прыклала руку да закрыцця Prime Hall

Знакамітая канцэртная пляцоўка Prime Hall у «Замку», што належыць буйному бізнэсмену Паўлу Тапузідзісу, закрытая з 15 студзеня. Цяпер сталі вядомыя дакладныя прычыны. 

Канцэрт у Prime Hall. Скрыншот з інстаграма клуба

Мы падрабязна асвятлялі адну з версій закрыцця, у якой фігуруе прозвішча «бізнэсмена ўдачы» Аляксея Алексіна, які «ваюе» з Тапузідзісам за ўнутраны тытунёвы рынак. 

Але меркаваны ўдзел Алексіна — гэта гісторыя, звязаная з закрыццём, а не непасрэдная прычына. 

Чытайце таксама: Чаму закрыўся Prime Hall? Вядомая адна з версій

Дык што адбылося? 

Як патлумачылі «Нашай Ніве» суразмоўцы, якім дэталі сталі вядомыя ад супрацоўнікаў «Прайм Хола», закрыццё звязанае з карпаратывам адной прыватнай кампаніі, якая зняла памяшканне для правядзення навагодняга карпаратыву. 

«На гэтым карпаратыве выступіў «забаронены» артыст з забароненымі песнямі. Пра гэта было дакладзена «куды трэба». Пасля гэтага выступу і пачаліся праблемы.

Начальству «Кароны» званілі з Саўміна. А пасля нагналі праверак, якія патрабавалі закрыцця. У выніку, клуб закрыўся сам», — паведаміў нам абазнаны суразмоўца. 

Хто непасрэдна паведаміў у органы пра «непажаданага» артыста, невядома — мяркуецца, што гэта быў нехта з супрацоўнікаў кампаніі, якая арандавала залу. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
89
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
38
1
Жыве/адказаць/
30.01.2023
Беларусь
1
Ябатька ў калектыве - да няшчасця/адказаць/
31.01.2023
Уявім сітуацыю, што да кіраўніцтва кампаніі заказчыка карпарата прыйшлі з праверкай пасля запрашэння ёю на сваю вечарынку "непажаданага" артыста. Праверка проста так не скончылася: ад настойлівай просьбы прафінансаваць якуюсьці рэжымную бздуру ці штрафа за што заўгодна да пасадкі кагосьці з топаў на суткі ці па крыміналцы. У выніку кампанія ці ліквідуецца, ці рэлакуецца па меркаваннях бяспекі бізнеса. Ганароваму стукачу мус у сувязі са скарачэннем уручаецца працоўная кніжка і значак "карысны ідыёт-2023".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930