Знайсці
31.01.2023 / 20:3515РусŁacБел

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ, адну з найбяднейшых краін, прапаганда падае як небывалыя перспектывы для эканомікі. Але якая сітуацыя насамрэч?

Фота: БелТА

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Зімбабвэ ў 1992 годзе. Праз тры дзесяцігоддзі, 11 ліпеня 2022-га, адбылося ўрачыстае адкрыццё беларускага пасольства ў Зімбабвэ. 

Адкрыццё пасольства ў Зімбабвэ, 2022 год. Фота: rsa.mfa.gov.by

У студзені 2019 года прайшоў першы афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагва ў Беларусь, у рамках якога ён сустрэўся з Лукашэнкам. 

Лукашэнка з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва падчас візіту таго ў Мінск у 2019 годзе

Беларускія чыноўнікі і дзяржпрапаганда любяць ганарыцца эканамічнымі дасягненнямі на зімбабвійскім кірунку. Праўда, часам блытаюцца ў паказчыках. Так, у лістападзе 2022 года віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык пахваліўся 15-разовым ростам тавараабароту паміж краінамі ў параўнанні з 2018 годам. А ўжо ў студзені заявіў, што тавараабарот за гэты час вырас толькі ў 7 разоў.

Скрыншот сайта belta.by

Скрыншот сайта belta.by

Праўдападобнай выглядае другая лічба. Калі ў 2018-м тавараабарот паміж Беларуссю і Зімбабвэ складаў каля 5,4 мільёна даляраў, то па выніках студзеня—лістапада 2022-га — 39 мільёнаў.

У асноўным Беларусь пастаўляе туды сельскагаспадарчую і дарожную тэхніку (тыя ж трактары МТЗ), шыны, калій, запчасткі.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Зімбабвэ 2016 — 2021 гг. Скрыншот сайта rsa.mfa.gov.by

Але нават нягледзячы на гэта, аб'ёмы застаюцца сціплымі на фоне іншых краін. Напрыклад, тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай у 2021 годзе склаў 252,7 мільёна даляраў, а з Эстоніяй — 148 мільёнаў.

«Экспарт Беларусі — гэта больш за 40 мільярдаў даляраў, таму доля Зімбабвэ складае зусім мізэрную частку. Зімбабвэ — бедная краіна, яе эканоміка ў тры разы меншая за беларускую», — кажа акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.

Інфляцыя ў Зімбабвэ складае больш за 240%.

Аднак беларускія ўлады зарабляюць у Зімбабвэ на іншым. Пра шэрыя схемы стала вядома дзякуючы раследаванню «Архіва Пандоры».

У 2021 годзе раследавальнікі выявілі, што сын Віктара Шэймана, Сяргей Шэйман, і беларускі бізнэсовец Аляксандр Зінгман, якога ў пачатку 2019 года прызначылі ганаровым консулам Зімбабвэ ў Беларусі, праз фірмы-пракладкі займаліся здабычай золата ў Зімбабвэ. На горназдабываючым бізнэсе зараблялі і іншыя набліжаныя.

Віктар Шэйман з прэзідэнтам Зімбабвэ падчас візіту апошняга ў Мінск. 2018 год

Падчас цяперашняга візіту, мяркуе Барнукова, можа ісці размова пра гэтыя шэрыя схемы, а таксама пра абыход некаторых санкцый з дапамогай Зімбабвэ. 

«Гэта рэдкая паездка на дзяржаўным узроўні, якую зараз можна ажыццявіць, каб паказаць, што нам недзе рады і гатовы паціскаць рукі», — каментуе Барнукова хайп вакол візіту, які стварае прапаганда.

Эканаміст адзначае, што Зімбабвэ ў любым выпадку не зможа дапамагчы Беларусі кампенсаваць страты ад згубленага ўкраінскага і часткі еўрапейскага рынкаў.

Якія яшчэ пагадненні мае Беларусь і Зімбабвэ?

Незадоўга да візіту ў Зімбабвэ Лукашэнка ўхваліў праект Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Зімбабвэ па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі. Вынікае, што выпускнікі беларускіх вузаў цяпер змогуць працаўладкавацца ў гэтай краіне.

Мінск стане горадам-пабрацімам сталіцы Зімбабве Харарэ. Пра намер падпісаць адпаведную дамову ў рамках візіту паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
67
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
12
0
ага-нага/адказаць/
01.02.2023
з кветак там толькі белыя, у ягонага пабраціма жоўтыя

ці я нешта ў кветках не разуме ?)
0
таролог/адказаць/
01.02.2023
Он просто ищет место где можно спрятаться от народного гнева
0
анатам/адказаць/
01.02.2023
А чем еще колхозу гордится?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930