Знайсці
30.01.2023 / 14:561РусŁacБел

Польшча павялічыць вайсковыя выдаткі да 4% ВУП

Польшча мае намер павялічыць вайсковыя выдаткі. Яны дасягнуць 4% ВУП. Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі падчас наведвання 18-й механізаванай дывізіі з Седльца.

Матэвуш Маравецкі. Фота: Вікіпедыя

«Палякі даверылі нам праўленне ў цяжкі час, вайна ва Украіне азначае, што мы павінны ўзбройвацца яшчэ хутчэй. Таму ў гэтым годзе мы прыкладзём беспрэцэдэнтны высілак — 4% ВУП на польскую армію, гэта, магчыма, будзе самы вялікі працэнт сродкаў, выдзеленых на войска сярод усіх дзяржаў НАТА», — заявіў Маравецкі.

Ён падкрэсліў, што Польшча імкнецца аснасціць сваю армію найноўшай тэхнікай і ўзбраеннем, у тым ліку вырабленым уласнымі сіламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мойша/адказаць/
30.01.2023
Адзіная адэкватная краіна ў Эўропе гэта Польшча
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031