Знайсці
29.01.2023 / 22:58РусŁacБел

Бар-менеджар Яўген Кузняцоў выйшаў на волю

У сераду, 25 студзеня, выйшаў на волю вядомы мінскі бар-менеджар Яўген Кузняцоў, піша CityDog. Яго затрымалі два тыдні таму.

Яўген Кузняцоў — дзейны бармен, кіраўнічы партнёр культурнай пляцоўкі Lo-Fi Social Club, якая прыняла рашэнне аб закрыцці ў пачатку сакавіка 2022 года.

Апошнія некалькі месяцаў Яўген займаўся перазапускам праекта рок-клуба T.N.T.

Прычыны ягонага затрымання пакуль невядомыя. Мяркуючы па ўсім, Яўген Кузняцоў быў асуджаны па «адміністратыўцы».

Увесь тыдзень пасля затрымання Яўгена Кузняцова мінскія бармэны і ўладальнікі ўстаноў абмяркоўвалі, што рабіць. Праваабаронцы распавядалі, што вядома пра затрыманне як мінімум трох бармэнаў. Колькі было іх затрымана напраўду, ніхто не ведае.

Аднак, як стала вядома CityDog.io, усе затрыманыя прысутнічалі ў тэлеграм-чаце супольнасці бармэнаў і супрацоўнікаў устаноў. Чат уключаў у сябе каля 1500 чалавек і быў прызначаны выключна для абмену працоўным вопытам.

Па версіі тых, хто меў дачыненне да гэтага чату, усё пачалося каля месяца таму з затрымання М. — амбасадара вядомага брэнда. Пра лёс астатніх затрыманых нічога невядома.

Чытайце таксама:

Актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла тэатральную студыю ў Варшаве

Вулічная мода: ацаніце, якімі элементамі гардэробу мінчанкі разбаўляюць шэрасць мінскай зімы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера