Знайсці
29.01.2023 / 19:10РусŁacБел

У Пакістане 40 чалавек загінулі пры падзенні аўтобуса ў прорву

У Пакістане 40 чалавек загінулі пры падзенні аўтобуса ў прорву, піша Sky News. Інцыдэнт адбыўся ў Ласбеле, горным раёне на поўдні краіны. У аўтобусе знаходзіліся 44 пасажыры.

Фота: AP Photo/Muhammad Saleem

Як паведаміў памочнік камісара Ласбелы Хамза Анжум Надзім, дасталі целы 40 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей, а чацвёра параненых пасажыраў выратаваныя.

Паводле ягоных слоў, аварыя адбылася з-за перавышэння хуткасці. Аўтобус урэзаўся ў апору моста і загарэўся неўзабаве пасля падзення ў прорву.

Афіцэр дадаў, што целы загінулых абгарэлі да непазнавальнасці і былі дастаўлены ў горад Карачы для правядзення аналізу ДНК. Пасля ідэнтыфікацыі яны будуць перададзеныя сваякам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера