Знайсці
29.01.2023 / 12:572РусŁacБел

Што адкрыюць на месцы даўгабуда «Магніт Мінска»

Даўгабуд «Магніт Мінска» на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірылы Тураўскага пачалі будаваць яшчэ ў 2009-м.

Фота: Realt.by

Іранскі інвестар разлічваў пабудаваць шматфункцыянальны комплекс. Аднак так і не давёў справу да канца.

У канцы лістапада 2022-га даўгабуд выставілі на аўкцыён. Яго разлічвалі прадаць за 4 млрд даляраў, але ахвотных удзельнічаць у таргах не было.

Цяпер стаў вядомы яго далейшы лёс.

Аб'ект быў перададзены ў камунальную ўласнасць, заказчыкам вызначаны УКБ Мінгарвыканкама. Яго дабудуюць і на першых паверхах размесцяць шматфункцыянальны гандлёвы комплекс. Там будуць прадавацца тавары з усіх рэгіёнаў Беларусі, распавяла на АНТ старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава. 

У астатняй частцы, якая выходзіць на праспект Незалежнасці, будзе размяшчацца арэнднае жыллё.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
29.01.2023
Мо за 4 мільёны? 4 мільярды - гэта больш паловы міжнародных рэзервовых актываў краіны. Нядрэнна так прадаваць недабудаваную бздуру.
0
Улад/адказаць/
29.01.2023
Магчыма, "... прадаць за 4 млрд даляраў" - гэта памылка друку? Трэба было "... за 4 млн".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера