Знайсці
30.01.2023 / 12:077РусŁacБел

«Гэтая сям'я прымушае нас верыць, што гэта магчыма». Аказваецца, носьбіты ліўскай мовы не толькі паміраюць, але яшчэ і нараджаюцца

У артыкуле пра ліўскую мову, апублікаваным днямі, мы расказалі пра тое, што людзей, для якіх яна родная, у свеце ўжо зусім няма: у 2009 годзе памёр апошні такі чалавек на гістарычнай радзіме, а ў 2013-м — у далёкай Канадзе. Гэта інфармацыя агульнапашыраная, але, як аказваецца, цяпер яна не зусім адпавядае рэчаіснасці. Бо з таго часу чалавек, для якога ліўская мова родная, усё ж з'явіўся, і яго цяпер гадуе ў Латвіі маладая сям'я ліўскіх актывістаў. Пра гэта тры месяцы таму быў рэпартаж на латвійскім тэлебачанні.

Кулдзі, адзіная ў свеце ліўскамоўная дзяўчынка. Скрыншот з відэа

Увосень мінулага года быў прэзентаваны падручнік па ліўскай мове, прызначаны як для бацькоў, так і для іхніх дзяцей з самага маленства. Яго аўтары — маладыя бацькі Яніс Медніс і Рэната Медне.

Паводле задумы аўтараў, дзіця мае прамаўляць свае першыя словы і сказы па-ліўску, завучваючы іх разам з бацькамі.

І гэта не чыстая тэорыя, бо прапанаваную методыку аўтары паспяхова праверылі на практыцы на сваёй дачцэ Кулдзі, якая на сённяшні дзень — адзіны чалавек у свеце, для якога ліўская мова родная.

Яніс Медніс і Рэната Медне, бацькі адзінай у свеце ліўскамоўнай дзяўчынкі. Фота: ReTV

Кулдзі ўжо два з паловай гады, і пакуль яна сапраўды разумее толькі ліўскую мову. Каб мець магчымасць размаўляць па-ліўску са сваёй дачкой, яе маці Рэната сама пачала вывучаць ліўскую яшчэ да яе нараджэння.

«Калі дзіця нарадзілася, я ўжо ведала, якія словы мне трэба выкарыстоўваць. Калі яна толькі з'явілася, мы размаўлялі па-ліўску адно з адным.

«Давай памяняем падгузнікі», — гэта першыя словы пасля яе нараджэння. Яніс гаворыць гэты сказ, я спрабую паўтарыць яго тры разы, чатыры, пяць разоў — пакуль нарэшце не зразумею», — успамінае Рэната Медне.

«Мы хочам быць добрым прыкладам для пераймання іншымі. Добра, каб яны таксама адважыліся так рабіць. Мы ўвесь час гаворым пра ліўскую мову, культуру, іх адраджэнне ці ажыўленне, і гэта сапраўды павінна быць зроблена!» — тлумачыць сваю і жончыну матывацыю Яніс Медніс.

Вокладка кнігі. Скрыншот відэа

Вучэбны матэрыял падручніка арганізаваны па 14 бытавых тэмах. Кожную тэму можна чытаць як на ліўскай, так паралельна і на латышскай мове, яна дапоўненая невялікай інфармацыяй пра граматыку, народнай песняй, вершам або рыфмоўкай, прыдатнымі для дзяцей, а таксама спісам слоў.

Кожны раздзел мае слоўнік і трохі граматыкі ў канцы. Малюнкі мастака, у якіх таксама прадуманыя ліўскія каляровыя коды, дапамагаюць вывучаць і разумець словы.

Старонкі кнігі. Скрыншот відэа

Імя Кулдзі ў перакладзе з ліўскай мовы азначае «залатая», таму кнігу, прысвечаную ёй, называюць яшчэ «Залатое дзіця».

Рэалізацыя гэтага праекта была надзвычай складанай. У падручніку мусіла ісці гаворка пра тыя рэчы, якія раней ніколі ў ліўскім друку не прысутнічалі. Гэта быў вялікі выклік, цяжкая праца, але ж і каманда, якая за яе ўзялася, была вельмі моцная, адзначае Яніс Медніс.

Прэзентацыя кнігі на ліўскай мове для дзяцей і бацькоў. Фота: ReTV

Над кнігай працавалі не толькі бацькі дзяўчынкі, але і моцныя рэдактары ды выкладчыкі латышскай і ліўскай моў, і не толькі з Латвіі. Эрыка Краўтман, адна з рэдактарак кнігі, падкрэслівае, што ўвогуле гэта не першы ліўскі падручнік у гісторыі, але ён адметны тым, што гэтая кніга — адначасова і для бацькоў, і для дзяцей.

«Кожная тэорыя залежыць ад рэалізацыі. Вядома, мы не рызыкнём сказаць, што любая сям'я можа пачаць вывучаць мову такім чынам і так перадаць свайму дзіцяці. Але гэтая сям'я прымушае нас верыць, што гэта магчыма ў прынцыпе», — гаворыць яна.

Так як Кулдзі падрастае і ў яе штодзённае жыццё ўваходзяць новыя тэмы, бацькі плануюць працягнуць кнігу, а таксама збіраюцца стварыць аўдыяверсію першага выдання.

Чытайце таксама:

У Латвіі паставілі першы ў гісторыі дарожны ўказальнік на ліўскай мове. А што за яна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
служба 911 или/адказаць/
31.01.2023
другое фота

Яніс Медніс і Рэната Медне, бацькі адзінай у свеце ліўскамоўнай дзяўчынкі. Фота: ReTV

углекислотный огнетушитель на входе в офис девочки имеется?

имеется

ну ок тогда
нет вопросов



https://nashaniva.com/308639

31.01.2023
Zadaūsysia metaju, i pry padtrymcy dziarzavy, adradžeņnie movy livaū peūna budzie nie takoj užo i fantastykaj, skladana, zapatrabuje času, -  alie mahčyma. Kali ž toļki na hramadzkaj inicyjatyvie -  liču, sto sprava marnaja.
0
Мод Жюльен - девочка для экспериментов/адказаць/
31.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930