Знайсці
28.01.2023 / 11:037РусŁacБел

«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі». Гісторыя загінулага ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі

Украінскі ваяр з пазыўным «Русік» удзельнічаў у разведавальным рэйдзе ў тыл расійскіх войскаў. Яму было 33 гады. Ён ваяваў з беларусамі, пра якіх казаў, што яны, як і ўкраінцы, цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы.

Руслан Куруляк (Абломаў). Фота: Беларускі дабраахвотніцкі корпус

У паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпусу загінулы названы Русланам Абломавым. Яго сябар Аляксей расказаў «Нашай Ніве», што сапраўднае прозвішча мужчыны — Куруляк. Блытаніну тлумачыць тым, што ў сябра быў акаўнт у сацыяльных сетках з нікам «Абломов», якім карыстаўся на фронце.

Руслан з Жытоміра, але ў 2019 годзе нядоўга жыў у Беларусі, дзе пазнаёміўся з беларускімі патрыётамі. Па вяртанні на радзіму арганізоўваў акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

«Мы выходзілі з плакатамі «Браты-беларусы, мы з вамі» і так дэманстравалі сваю салідарнаць, — згадвае Аляксей. — Для Руслана было абсалютна зразумела, што беларускі народ і беларуская ўлада не адно і тое ж».

Паводле сябра, Руслан служыў разам з беларусамі. З некаторымі быў знаёмы са свайго непрацяглага пражывання ў Беларусі.

«Руслан казаў, што беларускія хлопцы былі яму блізкімі па духу. Яны цэняць свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, як і ўкраінцы, разумеюць, што толькі разам мы можам перамагчы нашага агульнага ворага», — кажа Аляксей.

Руслан Куруляк быў футбольным фанатам і выступаў за адраджэнне жытомірскага клуба «Палессе».

Падчас Рэвалюцыі Годнасці быў актыўным яе ўдзельнікам. Удзельнічаў у фанацкіх маршах незалежнасці. Быў адным з кіраўнікоў жытомірскага аддзялення арганізацыі «Правы сектар».

На фронт Руслан Куруляк пайшоў добраахвотнікам у 2014 годзе. Ваяваў у палку «Азоў» да 2016 года. Пасля звальнення працаваў на «грамадзянцы». Ажаніўся. У сям'і нарадзілася дачка.

Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, вярнуўся ў войска, зноў добраахвотнікам. Пра яго смерць стала вядома 26 студзеня.

Аляксей удакладняе, што Руслан быў цяжка паранены падчас аперацыі пад Новай Кахоўкай і памёр у шпіталі. Калі яго пахаваюць, пакуль невядома.

У ноч з 23 на 24 студзеня група спецыяльнага прызначэння ГУР пры ўдзеле УСУ правяла разведавальны рэйд у тыл расійскіх войск у раёне Новай Кахоўкі. У аперацыі бралі ўдзел байцы Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі. 27 студзеня ў сябе ў тэлеграме «Гена» напісаў, што ў пачувае сябе добра і ўжо ў штабе. 

«Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Украіны гэта стратэгічна важна», — кажа палітолаг Андрэй Казакевіч

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
левалюцыя філолагаў/адказаць/
28.01.2023
"Гісторыя загінулага ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі"
і хіба тапк правільна пісаць?
"Гісторыя ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі, і загтнуў"
хіба не так? я не папраўляю. я пытаюся
2
а.лея не з Палесся/адказаць/
28.01.2023
"Я сама родам з Палесся. У свой час, (савецкі) вучылася на працягу 5 гадоў разам з украінцамі з розных куткоў Украіны (Львоўшчыны, Жытоміршчыны, Данбасу і г.д.) Я"
дачка вайскоўца-маскоўца. так?

у нашым класе аднойчы таксама з'явіўся адзін чарнявы-кучаравы хлопчык. нам сказалі, што ён тыпу украінец... ён быў сынам вайскоўца. ён быў вызвалены ад уроку беларускай мовы..
1
левалюцыя філо лагаў/адказаць/
29.01.2023
"значна бліжэй да" значна больш блізкія да - не? я не папраўляю. я пытаюся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера